Адукацыя

Ноч музеяў у НЦСМ 2026

  • 16.05.2026
  • 19:00-23:30
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

НЦСМ традыцыйна далучаецца да штогадовай міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».


Сёлета «Ноч музеяў у НЦСМ» пройдзе 16 мая з 19:00 да 23:30 на пляцоўцы па адрасе: вул.Някрасава, 3.

Распачнем нашу праграму а 19-й гадзіне з лекцыі мастацтвазнаўцы Алесі Іназемцавай "Праекцыя кахання: эратызм у мастацтве" (18+), на якой пазнаёмімся з тэмай сэксуальнасці ў розных культурах і на працягу розных гістарычных эпох. Другая частка лекцыі пройдзе непасрэдна ў залах выставы "Формы і цені: жаночае", дзе на аснове прадстаўленых работ беларускіх мастакоў разгледзім праяву Анімы ў мужчынскай свядомасці.

!Рэгістрацыя завершана!

У 19:30 запрашаем на майстар-клас па стварэнні абвесаў для сумак.

!Рэгістрацыя завершана!

У 21:00 адбудзецца арт-дыскусія ў межах выставы "Складанасці перакладу" з куратарам і мастаком Алегам Ладзісавым. Падчас дыскусіі запрашаем усіх, хто цікавіцца абстракцыянізмам (і не толькі), паразважаць на тэмы сувязі аўтара і гледача, неабходнасці або непатрэбнасці падтрымліваць гэтую сувязь, аб гармоніі ў уяўным беспарадку ліній.

!Абавязкова рэгістрацыя!

Затым, у 21:30, чакаем вас на медытатыўным сэйшэне, дзе пад містычнае музычнае гучанне вы паглыбіцеся ў прыемную несвядомасць.

У завяршэнні вечара запрашаем вас на artist talk (18+) з Аляксандрам Шаппо ў межах выставы "Формы і цені: жаночае", на якім пазнаемімся бліжэй з творам мастака, які знаходзіцца ў экспазіцыі выставы, літаграфіяй "Ноч пяшчотная" - прызёрам 7-й Міжнароднай трыенале друкаванай графікі ў Кочы (Японія). Аrtist talk адбудзецца ў 22:30.

!Абавязкова рэгістрацыя!

Падчас усёй праграмы вы зможаце прайсці квэст па выставе "Формы і цені: жаночае" і атрымаць падарунак на памяць ад нашага Цэнтра.

Ноч музеяў-2026 у НЦСМ адбудзецца 16.05.26 на пляцоўцы па адрасе: вул. Някрасава, 3.
19:00-23:30
Кошт квітка – 30 рублёў

Да сустрэчы!

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!