Выставы

“ПА І СУПРАЦЬ ПЛЫНІ. СУЧАСНЫЯ ФОТАІНТЭРВЕНЦЫІ:  №1 Вікторыя Біншток, №2 Міхаэль Шэфер”

  • 07.09.2017 - 30.09.2017
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

7 верасня 2017 г. у 19.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА– ВУЛ. НЯКРАСАВА, 3) адбылось адкрыццё выстаўкі сучаснай нямецкай фатаграфіі “ПА І СУПРАЦЬ ПЛЫНІ. СУЧАСНЫЯ ФОТАІНТЭРВЕНЦЫІ: №1 Вікторыя Біншток, №2 Міхаэль Шэфер”.


Выстаўка праходзіць у межах «Месяца фатаграфіі ў Мінску 2017».

Выстаўка фатаграфій Вікторыі Біншток і Міхаэля Шэфера належыць да серыі «па і супраць плыні. сучасныя фотаінтэрвенцыі». У ёй прадстаўлены фотамастакі з Германіі, якія распрацавалі новую вобразную мову ў мастацтве фатаграфіі. Наколькі б рознымі ні былі ўкладзеныя мастакамі сэнсы, іх творчы падыход аб‘ядноўвае актыўнае ўмяшальніцтва ў матэрыял сваіх кадраў. Такім чынам, адкрытым застаецца пытанне, наколькі дакументальнымі альбо рэалістычнымі застаюцца іх працы і дзе гэтыя межы пашыраюцца да фікцыі, выдумкі.

Экспазіцыя Вікторыі Біншток (нар. у 1972 г. у Маскве, жыве ў Берліне)
і Міхаэля Шэфера (нар. у 1964 г. у Зігмарынгене, жыве ў Берліне) будзе дэманстравацца ў Мінску на працягу верасня. У яе ўвайшлі працы, якія паказваюць, як фотамастакі выхопліваюць кадры са сродкаў масавай інфармацыі і даследуюць іх функцыю. Наколькі аўтаномнымі могуць быць вобразы ў свеце, які ўсё больш і больш структураваны праз алгарытмы
і сеткавыя ўзаемасувязі? Такі падыход звязвае Біншток і Шэфера
з традыцыйнай мастацкай цікавасцю да СМІ, якая пачынаючы з 1970-х прымушала мастакоў пераадольваць межы дакументальнага.

Канцэпцыя выстаўкі і выбар фатаграфій: Флорыян Эбнер, Крысцін Мюлер.

На адкрыцці выстаўкі будуць асабіста прысутнічаць Вікторыя Біншток
і Міхаэль Шэфер. Наведвальнікам будуць прапанаваныя экскурсія і размова
з фотамастакамі.

У межах мерапрыемстваў, прысвечаных выстаўцы, таксама адбудзецца майстар-клас для фатографаў, на якім Вікторыя і Міхаэль разам з беларускімі ўдзельнікамі разгледзяць розныя аспекты мастацкай апрапрыяцыі (AppropriationArt).


Выстаўка будзе доўжыцца з 7 па 30 верасня 2017 года.

Даведкі па тэлефонах: (017) 280-56-08, 284-37-22, 288-24-68.

Дадатковая інфармацыя:

(017) 2377119 Ірына Пінігіна-Пятроўская.

irina.pinigina-petrowskaja@goethe.de


Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.