Адукацыя

Паказ і абмеркаванне фільма «Ідзі і глядзі»

  • 17.09.2020
  • 18.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

«Кіно дзяцей вайны. Асабісты погляд на Вялікую Айчынную рэжысёраў-шасцідзесятнікаў»

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на цыкл паказаў беларускага ваеннага кіно ў рамках выставы «Алфавіт вайны» з удзелам кінакрытыкаў.

17 верасня, 18:00. Фільм чацвёрты. «Ідзі і глядзі» Элема Клімава.

Мадэратар - кінакрытык Ірэна Кацяловіч.

Пад канец з чатырох фільмаў пра вайну застаўся самы бязлітасны, і паказ яго незапланавана, але эфектна рэзаніруе з рэальнасцю. Карціна «Ідзі і глядзі» з'яўляецца, бадай, самай вядомай беларускай кінаработай - яна раз-пораз трапляе ў спісы найлепшых, яе ў якасці прыкладу прыводзяць прафесіяналы сусветнага ўзроўню, без яе не абыходзяцца паўнавартасныя веды пра гісторыю кіно.

Дзеля справядлівасці, здымалася яна сумеснымі намаганнямі Мінска і Масквы, да таго ж рэжысёр Элем Клімаў - не беларус, а ўсё ж фільм з'яўляецца беларускім дашчэнту. Гэтую прыналежнасць карціны канкрэтнай прасторы як раз абмяркуем пасля прагляду. А таксама ўменне Клімава забіць напавал тэкстурай кіно - і як жа так здарылася, што кадрам з «Ідзі і глядзі» можна ілюстраваць сучаснасць.

Фільм прадастаўлены кінакампаніяй «Беларусьфільм»

НЦСМ вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3).

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.