9 лістапада 2016 г. а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальной выстаўкі вядомага беларускага скульптара Аляксандра Фінскага «ДЫЯЛОГІ».
«Канцэпцыя выстаўкі ўтрымліваеццаў самой назве. Мастакі навакольны свет вакол яго заўсёды знаходзяцца ў стане дыялога. Гэта ўзаемасувязь можа быць шматграннай, на узроўнях як свядомасці, гэтак і падсвядомасці.
Для скульптара вельмі важны дыялог з матэрыялам, ў якім ён працуе.На выстаўцы прадстаўлены работы, якія выкананы ў бронзе, граніце, дрэве, шамоце, мармуры, гіпсе. Акцэнт, які зроблены на пластычных магчымасцях кожнага з гэтых матэрыялаў, дапамог мне ўстварэннівобразаў.
У графічных аркушах я зрабіў спробу злучыць графіку і скульптуру, таму што не заўсёды скульптар можа выбраць прастору для сваёй работы, а ўмалюнку можна пафантазіраваць іўявіць гэтую прастору» (А. Фінскі).
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі
Нарадзіўся 02.01.1953 года ў пасёлку Вясёлы Гай Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
1964-1971 – вучыўся ўРэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцыівыяўленчаму мастацтву (зараз – Беларускі рэспубліканскі навучальны комплекс гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка).
1971-1977 – вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, аддзяленне скульптуры.
З 1975 – пачынае актыўную выставачную дзейнасць. Сябра Беларускага союзамастакоўз 1989 года.
З 1991 – выкладчык кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
2002-2007 – намеснік старшыні Беларускага союза мастакоў.
Уцяперашнічас – дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
За сваю шматгадовую творчую дзейнасць стварыў шэраг твораў манументальнага мастацтва, з якіх найбольш вядомыя:
- мемарыяльны комплекс «ЧырвоныБераг», пасёлак Чырвоны Бераг Гомельской вобласці.
- помнік Сімяону Полацкаму, г. Полацк Віцебскай вобласці.
- помнікАдаму Міцкевічу, г. Мінск.
- мемарыяльная дошка польскаму скрыпачу і кампазітару Г. Веняўскаму, г. Масква, РФ.
- скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета, г. Мінск.
- знак «Нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы, г. Мінск.
- мемарыял «Яма. Мінскае гета», г. Мінск.
- помнікМаксіму Танку, г. Мядзел Мінской вобласці.
- скульптурная кампазіцыя «Вечэрні Блюз» для парка скульптуры, г. Пекін, КНР.
За сваю творчую дзейнасць мае наступныя ўзнагароды:
2001 – прэмія Беларускага союза архітэктараў.
2002 – спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2011 – лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
2014 – медаль Францыска Скарыны.
2016 – дыпломізалатымедаль Arts-Sciences-Lettres.Парыж, Францыя.
Выстаўка працягнецца па 26 лістапада 2016 г.
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь приглашает организованные группы школ посетить музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне».