Выставы

Персанальная выстава Ігара Кашкурэвіча «З Вечнасці ў Вечнасць»

  • 25.04.2024 - 25.05.2024
  • 12:00-20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

25 красавіка 2024 года а 18:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Ігара Кашкурэвіча «З Вечнасці ў Вечнасць».

Ідэя праекта гучыць як «дэкарацыі для суб`екта і аб`екта», і ўсе аб`екты ў чатырох залах маюць адзіную назву, якая абумоўлена гэтай ідэяй. Аўтар прапануе некалькі мастацка-філасофскіх канцэпцый, якія адлюстроўваюць шырокіяпогляды на розныя часовыя калізіі ўласнайтворчасці. Асаблівае месца займае інсталяцыя-прысвячэнне бацьке мастака Арлену Кашкурэвічу і творчым асобам, якія адыгралі ключавую ролю ў станаўленні асобы Ігара Кашкурэвіча. Глядач, які азнаёміўся з тэмамі праекта, звяртаецца да ўласнага суб`ектыўнага ўспрымання аб`ектаў, якія прадстаўлены на выставе.

Экспазіцыя выставы падзелена на чатыры тэмы:

Жывапісна-графічная інсталяцыя «Амажы – прысвячэнні Янке Купале, Фёдару Дастаеўскаму, Арлену Кашкурэвічу, Васілю Быкаву, Альгерду Малішэўскаму, Уладзіміру Стальмашонку, Васілю Шаранговічу, Алегу Сурскаму, Анатолю Анікейчыку і Міхаілу Савіцкаму».

Інсталяцыя «Рукапісы гараць», у аснове якой ляжыць жанр аўтапартрэта. Ключ да разумення гэтага жанру крыецца ў назве жывапіснага твору «Рукапісы гараць».

Скульптурна-графічная інсталяцыя «Час – Творца» складаецца з каменнага круга, які сімвалізуе працэс творчасці ў часе, і малюнкаў, якія з`яўляюцца партрэтамі скульптур.

Жывапісная інсталяцыя «Паверхні», дзе аўтар паказвае цыкл твораў, які ствараўся ім з пачатку 1980-х гг. Гэтыя работы ўвасабляюць у сабе ідэю гармоніі, перададзеную праз прапорцыю і рытм святла.

«Прыкладам постмадэрнісцкай інтэрпрэтацыі можа служыць творчасць І.Кашкурэвіча, які вучыўся як графік, працаваў як перформер, акцыяніст, жывапісец, скульптар. Універсальная творчая асобамастака ператварае ў твормастацтва не толькізвычайныярэчы, алеі самі жыццёвыя прынцыпы мастака. Кожнае яго грамадскае дзеянне гэта творчы акт, мастацкі жэст» (з каталога выставы «Дзесяць стагоддзяўмастацтва Беларусі»).

Кожны чацвер з 17:00 да 20:00 аўтар прысутнічае на выставе і гатовы для размовыз публікай.

Выстава экспануецца да 25 мая 2024 г.

__________________________________________

Ігар Кашкурэвіч– мастак-канцэптуаліст, адзін з заснавальнікаў інтэлектуальнага накірунку беларускага перформанса. «Жывая легенда» неафіцыйнага мастацтва 1980-ых. Нарадзіўся ў 1957 г. у Мінску. Сын вядомага беларускага графіка, народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча (1929-2013). Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава (1972-1976), з 1976 па 1982 г. – студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У выставах удзельнічае з 1978 года. З 1980 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў.

НЦСМ, вул. Някрасава, 3.

Час працы выставы: Серада-нядзеля, з 12:00 да 20:00.

Уваходны квіток:

9 рублёў – для дарослых;

6 рублёў – для студэнтаў дзённай формы адукацыі;

4 рубля – для навучэнцаў школ;

3 рубля – для пенсіянераў.

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!