11 мая а 18 гадзіне ў НЦСМ на Някрасава, 3 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Марыны Трус «Каб ніхто не застаўся без роднай кветкі, калі прыйдзе час…».
Што прымушае нас звяртацца да мінулага? Кліч продкаў? Патрэба ў самаідэнтыфікацыі? Страх перад будучыняй?
Марына звяртаецца да асабістага сямейнага архіва, сваёй спадчыны ў пошуках «праўды», неабходнай асновы ўсвядомленага існавання. Яна дапрацоўвае, перапрацоўвае, прыдумляе легенду свайго роду, гісторыю кожнага персанажа або падзеі, захаваных на фотаздымках.
Фотаздымак – фіксацыя рэальнасці, факту. Маляўнічае палатно ўсталёўвае іншыя правілы гульні: дазваляе выносіць за дужкі сведчанні жывых, знаходзіць іншыя адчуванні, распавядаць пра мінулае праз прызму сучаснасці, праецыраваць сюжэты гісторыі сваёй сям’і на сябе. Яе творы – асабістае інтымнае перажыванне – становяцца маленькім светам, які з’яўляецца часткай глабальнага космасу.
Мастачка з «сучаснасці» – дачка, унучка, пляменніца – пераносіцца ў дзень «вяселля сваёй бабулі», яе першага дзіцячага фотаздымка, становіцца галоўнай дзеючай асобай. Ці адчувае яна тое ж самае, што і яны? Ці думае пра тое ж? Сцёртыя асобы і сукенкі – знешняя абалонка. Жывыя ўспаміны і адчуванні, тонкія ніткі, якія злучаюць часы і светы. Гэта яна – голас свайго роду, жывая памяць пакаленняў.
Выстава арганізавана ў рамках праекта НЦСМ па падтрымцы маладых мастакоў.
Выстава працягнецца да 4 чэрвеня 2023 г.
г. Мінск, вул. Някрасава, 3.
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Інфармацыя: +375 (17) 235-03-31, +375 (17) 399-09-78.
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!