11 мая а 18 гадзіне ў НЦСМ на Някрасава, 3 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Таццяны Савік «Void / Пустата».
Мастачка, у сваім імкненні ўбачыць і зафіксаваць «рэальны стан рэчаў», выбірае шлях «выслізгвання»: паўзы і разрывы, фрагментацыя і дэканструкцыя – Таццяна Савік ставіць пад сумнеў прынцыпы звыклага/агульнапрынятага ўяўлення свету і чалавека ў ім.
«...пустоты ў працах, адсутнасць частак, замена іх – фрагментарнасць успрымання сябе і іншых, выслізгванне…» – маніфестуе аўтар. Збавенне ад пустых абалонак, наносных пластоў, заслоны, якія зачыняюць рэальнасць, не раздзіраюць яе. Ідэя і імкненне дайсці да сутнасці рэчаў могуць стаць нерэалізуемымі. Дапускаецца думка таго, што гэтыя перашкоды ў выглядзе навязаных ідэй, імглістыя канцэпты – гэта і ёсць сама рэальнасць (перасцярога Славоя Жыжэка, славенскага культуролага і філосафа). Магчыма, але аўтар зноў «выслізгвае» ад прамых сцвярджэнняў. Тут прад’яўляецца працэс, шлях, пошук – як спосаб запаўнення сваёй уласнай Пустаты.
Пустата для аўтара становіцца «перажываннем уласнага быцця», і, у канчатковым выніку, – «перыядам у жыцці чалавека, які вядзе яго да самога сябе і сутыкае яго з сабой-праўдзівым (а не з сабой-сацыяльным)».
Таццяна Савік у праекце Void прапануе запаволіцца, у прасторы маўчання і паўзы, фрагментацыі і адчужэння, у Пустаце здабыць сваё месца ў «сярэдзіне паміж нішто і ўсё».
Выстава арганізавана ў рамках праекта НЦСМ па падтрымцы маладых мастакоў.
Выстава працягнецца да 4 чэрвеня 2023 г.
г. Мінск, вул. Някрасава, 3.
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Інфармацыя: +375 (17) 235-03-31, +375 (17) 399-09-78.
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!