12 верасня 2024 года а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Захара Кудзіна "З'ява".
Захар Кудзін – беларускі творца, які атрымаў прызнанне на радзіме і за яе межамі, самы малады мастак, чыя работа знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Кароткі жыццёвы шлях Захара быў насычаны творчымі падзеямі і дасягненнямі. Мастак актыўна прымаў удзел у выставах, прадстаўляў беларускае сучаснае мастацтва на міжнародных форумах. Творы Захара Кудзіна знаходзяцца ў шматлікіх калекцыях Беларусі і замежжа.
Пазнавальная аўтарская манера і моцны эмацыянальны пасыл работ Захара Кудзіна ўражваюць самае шырокае кола гледачоў.
Выстава "З'ява" – гэта спроба асэнсаваць феномен творцы, які стаў адной з самых яркіх зорак беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў.
Разнастайныя напрамкі дзейнасці Захара Кудзіна прадстаўляюць і творы, якія ўжо добра вядомыя, і работы, якія не экспанаваліся раней. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены фота і відэа з семейнага архіва, асабістыя фотаздымкі Захара. Увазе гледача прапануецца значная частка творчай спадчыны мастака, які стаў сапраўднай з'явай айчыннай культуры.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3.
Час працы выставы: серада-нядзеля, з 12:00 да 20:00.
Уваходны квіток:
9 рублёў – для дарослых;
6 рублёў – для студэнтаў дзённай формы адукацыі;
4 рубля – для навучэнцаў школ;
3 рубля – для пенсіянераў.
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!