25 студзеня 2017 года а 18-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул.Някрасава, 3) адбудзеццаадкрыццё праекта «ЧАЛАВЕК і ЧАЛАВЕК» (жывапіс, скульптура).
Выстаўка працягнецца па 24 лютага 2017 г.
Аснову праекта «ЧАЛАВЕК і ЧАЛАВЕК» складаюць фігуратыўны жывапіс і скульптура.
У цэнтры ўвагі мастакоў – якія ўспадкоўваюць ідэі Адраджэння –пастаўлены непасрэдна Чалавек з яго пачуццямі і разважаннямі, перамогамі і няўдачамі, радасцямі и перажываннямі, надзеяміі страхамі...
Месца індывідуума ў грамадстве, яго адносіны да самаго сябе і навакольных людзей з`яўляюцца прадметам даследавання ўдзельнікаў праекта.
Камунікатыўныя ўзаемаадносіны людзей – партнёрства, падпарадкаванне альбо растварэнне аднаго чалавека ў іншым, таксама як і адзінота– феномены, уласцівыя нашаму соцыуму – розныя палюсы гэтай тэмы.
Кожны з мастакоў у ўласцівай яму манеры раскрывае ўласны ўнікальны вопыт міжасобасных узаемаадносін і прадстаўляет выражаныя на паверхні палатна ці ў аб`ёмнай форме,хвалюючыя яго ў гэтым кантэксце думкі.
Удзельнікамі праекта з`яўляюцца: Дзяніс Барсукоў,Павел Вайніцкі, Сяргей Грыневіч,Андрэй Дубінін, Ігар Засімовіч, Таццяна Кандраценка, Павел Кандрусевіч, Уладзімір Кандрусевіч, Уладзімір Канцэдайлаў, Ілона Касабука, Таццяна Радзівілка, Аляксандр Шаппо і Марта Шматава.
Куратар праекта, Павел Кандрусевіч
