Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на адкрыццё праекта мастака Сяргея Лескеця "Шэпт" (куратарка – Дзіна Даніловіч), якое адбудзецца 19 жніўня ў 19.00 на Някрасава, 3.
Падаецца толькі ў нас, адзіных у Еўропе, захавалася традыцыя лекаваць шэптам, замовай. Традыцыя настолькі старажытная, што, бярэ пачатак у глыбінях тысячагоддзяў, у той час як толькі з’явілася само слова і набыло магічную моц. Традыцыя таямнічая, абароненая і закрытая для чужых. Сакральныя веды зберагаліся і перадаваліся на працягу многіх пакаленняў ад бабулі да ўнучкі, ад дзеда да ўнука. Што тут казаць пра чужых людзей, калі нават сярод нашчадкаў старанна выбіралі, каму можна даверыць дар лекаваць людзей і скаціну, аберагаць гаспадарку ад бяды і непагадзі, хваробаў насланых чараўнікамі і вядзьмаркамі...
Сёння гэтых людзей становіцца ўсё меней. Большасць з іх адыходзіць, так нікому і не перадаўшы навуку і дар лекаваць гаючым словам, родным словам.
Сяргей Лескець дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.
Аб выніку шматгадовага падарожжа ў магічны свет сакральнага слова аўтар Сяргей Лескець і куратарка Дзіна Даніловіч раскажуць мовай сучаснага мастацтва. Фатаграфіі, відэа, гук і аб'екты дазволяць гледачу далучыцца да старажытнай беларускай традыцыі.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Ср-Нд: 12.00-20.00
Кошт квіткоў: 7/3 (поўны/льготны).
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 17 235 03 32, +375 17 399 09 78
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!