Эрас і Танатас
Прэзентацыя кніг Васілісы Палянінай і Андрэя Анро
Кнігі «Грамадства Шчаслівай Смерці» Андрэя Анро і «Night Club» Васілісы Палянінай, зроблены ў рамках стыпендыі Gaude Polonia у 2019 годзе.
Аўтары падрабязна раскажуць пра свае праекты і падзеляцца вопытам працы з польскімі куратарамі Адамам Панчук і Монікай Ханулак, а таксама адкажуць на пытанні звязаныя са стыпендыяй Gaude Polonia.
Праект Андрэя Анро «Грамадства Шчаслівай Смерці» (2010 - 2019) даследуе падрыхтоўку да смерці праз традыцыі каталіцкай асацыяцыі і гісторыю роднай бабулі, якая восем гадоў таму злегла ў ложак па свайму жаданню ў чаканні шчаслівай смерці. Смерць не наступае, застаецца толькі маліцца.
Кніга Васілісы Палянінай «Night Club», першая з чатырох частак праэкту «Купалле». Мастачка назірае за паганскай спадчынай сучаснага чалавека. Кніга напоўнена скрыжаваннем фальклорнага і рэалістычнага. «Night Club» распавядае пра кульмінацыю свята, яднанне з прыродай, росквіт сэксуальнага і жывёльнага свету.
27.09.2019
19.00,
НЦСМ, тэатральная зала
Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!