Выставы

РАЗАМ | KARTU: жывапіс, графіка, фатаграфія беларускіх і літоўскіх мастакоў

  • 24.05.2016 - 25.06.2016
  • 11:00-19:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

24 мая 2016 года ў 18.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка – Някрасава, 3) пройдзе прэзентацыя выстаўкі твораў беларускіх і літоўскіх мастакоў РАЗАМ.

Выстаўка ладзіцца ў межах супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў з Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і галерэяй літоўскага саюза мастакоў “АРКА” (Вільнюс).

З XIII стагоддзя беларусы і літоўцы жывуць побач і разам, а мяжа паміж нашымі краінамі з'явілася толькі ў ХХ стагоддзі. Жывучы побач, мы часцяком больш ведаем пра мастацтва далёкіх краін, чым пра творчасць нашых суседзяў.

Каб папоўніць веды аб творчасці беларускіх і літоўскіх мастакоў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 24 мая па 25 чэрвеня і ў Вільнюскай ў галерэі “АРКА” у жніўні бягучага года і будзе праходіць выстаўка “РАЗАМ”.

Літоўскі бок прэзентуюць мастакі-жывапісцы з асацыяцыі “Мост”. Нефармальную групу аб’ядноўвае агульная экспрэсійная манера жывапісу, агульныя праекты, выстаўкі і міжнародныя пленэры. Творчы шлях асацыяцыі пачаўся ў 1995 годзе, калі мастакі-выпускнікі Вільнюскай Акадэміі мастацтваў арганізавалі першы пленэр ў Нідзе, на Куршскай касе. Фарбы і формы прыроды Літвы, багатыя жывапісныя традыцыі літоўскага мастацтва – пастаянная крыніца натхнення мастакоў асацыяцыі “Мост”. Работы мастакоў аб’яднання экспанаваліся ў розных краінах: Германіі, Італіі, Індыі, Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Расіі і Беларусi. Першая выстаўка літоўскага жывапісу ў нашай краіне адбылася ў 2003 годзе і з тых часоў дзве суседніх краіны пастаянна абменьваюцца выстаўкамі, беларускія і літоўскія мастакі творча працуюць разам.

На выстаўцы “РАЗАМ” будуцьпрадстаўлены работы cямі літоўскіх аўтараў: Скаідрэ Бутнаруце, Саўлюса Круопіса, Артураса Савіцкаса, Рамунаса Дагіса, Ёнаса Ленкуціса, Гедыміна Бержыніса-Бержынскаса, Юозаса Пранцкявічуса.

Беларускую частку праекта прадставяць работы вядомых творцаў: жывапіс Анатоля Кузняцова, Ірыны Кузняцовай, Тамары Шэлест, Дзяніса Барсукова; графіка Веры Ягоўдзік; фатаграфіі Уладзіміра Парфянка і Аляксея Кузняцова.

Другія мерапрыемствы
11.07.2025 19:00-20:40 Някрасава, 3
Тэатр Спектакль “ИЮЛЬ”

Многоголосие о любви и жестокости.

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!