Выставы

Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва»

  • 27.10.2023 - 26.11.2023
  • 12:00-20:00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

З 27 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адкрыецца для наведвання выстава па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва». Дадзены конкурс заснаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе і праводзіцца раз у тры гады. У 2023 годзе арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў. Прадстаўленыя творы жывапісу, графікі, скульптуры, дызайну, манументальнага, манументальна-дэкаратыўнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва закліканы паказаць дасягненні нацыянальнага выяўленчага мастацтва за апошнія некалькі гадоў.

Значнае месца сярод работ мастакоў розных пакаленняў адведзена нацыянальнай гістарычнай і культурнай спадчыне. Вядомым дзеячам беларускай культуры прысвечаны творы Ганны Конанавай, Івана Міско, Сяргея Гумілеўскага. Ваенная тэматыка раскрываецца ў творах Уладзіміра Уродніча, Мікалая Апіока, Паўла Кашэўскага, Усевалада Швайбы; у манументальным праекце, прадстаўленым Аляксандрам Шаппо. Сакральныя тэмы падымаюцца ў работах Васілія Васільева, Любові Кірылавай, Андрэя Вараб’ёва, Наталлі Лісоўскай, Елізаветы Пастушэнка.

Гарадская скульптура Максіма Пятруля «Птушка», устаноўленая ў гонар 955-годдзя Мінска і 45-годдзя Маскоўскага раёна, дэманструе наватарскія тэндэнцыі ў аздабленні сучаснага гарадскога асяроддзя. Новы позірк на сённяшнюю музейную экспазіцыю прадстаўлены ў дызайн-праекце экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музея, які быў распрацаваны і рэалізаваны пад кіраўніцтвам Глеба Отчыка.

Шматпланавасць мастацкіх кірункаў беларускага мастацтва, разнастайнасць тэхнік і тэм, самабытнасць беларускай культуры дэманструюцца ў творах Таццяны Савік, Фёдара Шурмялёва, Ганны Садоўскай і шэрага мастакоў маладога пакалення, прадстаўленых у намінацыі «Творчы дэбют».

Многія аўтары-ўдзельнікі Рэспубліканскага конкурсу ўнеслі важны ўклад у фарміраванне аблічча сучаснага беларускага мастацтва і развіццё каштоўнасных уяўленняў беларускага грамадства.

У межах выставы наведвальнікаў чакаюць сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» і ААТ «Белшына».

Выстава працягнецца да 26 лістапада 2023 года.

НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47

Кошт квіткоў: 7/3 (поўны/ільготны)

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 235 03 31.

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!