Міністэрства культуры падаўжае тэрмін прыёму заявак на ўдзел ў Рэспубліканскім конкурсе ”Трыенале маладых мастакоў“ да 15 ліпеня 2022 г. уключна!
Нагадваем, што з 20 мая па 15 лістапада 2022 г. Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2022 годзе.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках, асобы, якія атрымліваюць мастацкую ці мастацтвазнаўчую адукацыю ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама творчыя, навуковыя, педагагічныя, музейныя работнікі ва ўзросце да 35 гадоў, асобы, якія маюць дзеючы прафесійны сертыфікат творчага работніка і з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам да Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу ”Трыенале маладых мастакоў“ у 2022 годзе дасылаюцца ў перыяд з 20 мая 2022 г. па 15 ліпеня 2022 г. у адрас дырэкцыі конкурсу: 220040, г. Мінск, вул. Някрасава, 3, тэл. , +375 17 235 03 31, +375 17 399 09 78.
Фінансаванне выдаткаў па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Фінансаванне выдаткаў па стварэнні твораў мастацтва, мастацтвазнаўчых прац, куратарскіх праектаў для ўдзелу ў конкурсе, падрыхтоўцы і дастаўцы заявак на ўдзел у конкурсе і матэрыялаў да іх у дырэкцыю конкурсу, аздабленню і дастаўцы да месца правядзення фінальных мерапрыемстваў конкурсу твораў мастацтва, адабраных для ўдзелу ў фінальных мерапрыемствах конкурсу, праезду, пражыванню і харчаванню падчас правядзення цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Рэспубліканскай выставы і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу нясуць удзельнікі конкурсу або арганізацыі, у якіх яны навучаюцца (працуюць).
Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!