Спецпраекты

Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе

  • 01.08.2025 - 14.12.2025
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

З 01.08.2025 па 14.12.2025 Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: прафесійныя мастакі, асобы, якія атрымліваюць мастацкую ці мастацтвазнаўчую адукацыю ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама творчыя, навуковыя, педагагічныя, музейныя работнікі, асобы, якія маюць дзеючы прафесійны сертыфікат творчага работніка.

Удзельнікі конкурсу павінны быць ва ўзросце да 35 гадоў. Узрост удзельнікаў конкурсу вызначаецца па стану на дату пачатку прыёму заявак.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам да Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу ”Трыенале маладых мастакоў“ у 2025 годзе дасылаюцца ў перыяд з 1 жніўня 2025 г. па 26 верасня 2025 г. у адрас дырэкцыі конкурсу: 220040, г. Мінск, вул. Някрасава, 3, тэл. , +375 17 235 03 31, +375 17 399 09 78.

Фінансаванне выдаткаў па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству культуры на правядзенне цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Фінансаванне выдаткаў па падрыхтоўцы і дастаўцы заявак і матэрыялаў на ўдзел у конкурсе ў дырэкцыю нясуць удзельнікі конкурсу або арганізацыі, у якіх яны навучаюцца (працуюць).

Фінансаванне выдаткаў па аздабленню і дастаўцы да месца правядзення Рэспубліканскай выставы твораў мастацтва, адабраных для ўдзелу ў другім (фінальным) этапе конкурсу, праезду, пражыванню і харчаванню падчас правядзення цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Рэспубліканскай выставы і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу нясуць удзельнікі конкурсу або арганізацыі, у якіх яны навучаюцца (працуюць).

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!

Адукацыя Музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне»

Национальный центр современных искусств Республики Беларусь приглашает организованные группы школ посетить музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне».