Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка Някрасава, 3) запрашае 22 лютага ў 18.00 на адкрыццё новага выставачнага праекта "Родны склон".
"Родны склон" - групавы праект, які аб'яднаў 11 беларускіх аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям'і і сваяцкіх адносін. Фотаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць выяву, структуру, дынаміку сям'і і "сямейнасці", а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб'ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям'і, ў працах беларускіх фатографаў і мастакоў.
27 лютага а 19 гадзіне ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3) на экскурсію па выставе "Родны склон" з куратарамі і аўтарамі праекта.
Уваход па квітках на выставу.
Удзельнікі праекта:
Ганна Бундзелева
Віктар Гіліцкі
Жанна Гладко
Сяргей Кажамякін
Вольга Кірылава
Валерыя Мітэльман
Юлія Назарава
Уладзімір Парфянок
Вольга Савіч
Ігар Саўчанка
Сяргей Язлавецкі
Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Уладзімір Парфянок, Алена Пратасевіч
Выстава пройдзе з 23 лютага да 17 сакавіка 2018 года
Уваход на выставу па квітках НЦСМ
Уваход на адкрыццё вольны