Выставы

Шведска-беларуская выстава “Сам-насам з кліматам”

  • 07.10.2016 - 22.10.2016
  • 18.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

7 кастрычніка 2016 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр-т Незалежнасці, 47) адкрываецца шведска-беларуская выстава “Сам-насам з кліматам”. Выстава падрыхтавана пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Шведскага Інстытута.

Выстава “Сам-насам з кліматам” злучае класічны жанр карыкатуры з актуальнымі практыкамі і рознымі медыя (інсталяцыя, фатаграфія, калаж) сучаснага мастацтва, становіцца асновай і фундаментам камунікацыі без межаў, у тым ліку моўных. Гэты праект, мэтай якога з’яўляецца абмеркаванне прынцыпаў устойлівага развіцця грамадства і распаўсюджанне ведаў пра экалагічныя праблемы, стартаваў яшчэ ў 2010 годзе і за 5 год ахапіў цэлы шэраг краінаў, у тым ліку Беларусь, Швецыю, Грэцыю, Паўднёвую Афрыку, Бразілію і іншыя.

У гэтым годзе амбіцыёзны праект Шведскага інстытута фінальна рэалізаваўся ў буйной публікацыі – альбоме, які з’яднаў мастацкія разважанні прафесіяналаў розных краінаў свету. У альбом патрапілі таксама і працы 6-ці беларускіх мастакоў: Рамана Сустава, Кацярыны Марціновіч, Алега Карповіча, Вольгі Сазыкінай, Сяргея Волкава і Антаніны Слабодчыкавай. У рамках міжнароднага праекта “Сам-насам з кліматам” і з нагоды выпуску альбома ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе аднайменная шведска-беларуская выстава. Выстава складаецца з дзвюх частак, уключае творы мясцовых мастакоў і шведскіх карыкатурыстаў і ўяўляе сабой візуальны шэраг экспазіцыі, якая даступным спосабам уздымае пытанні змены клімату перад гледачом.

У рамках выставы адбудуцца два майстар-класы:

11.10.2016 - Майстар-клас Антаніны Слабодчыкавай “Змест. Канструкцыя. Выява і Сэнс”. Мастачка прадэманструе спосабы канструявання сэнсу праз канструяванне выявы. Удзельнікі папрацуюць у тэхніцы калажу.

20.10.2016 - “Глыбінная экалогія”. Майстар-клас пройдзе пад кіраўніцтвам Вольгі Сазыкінай. Мастачка працуе з эка-матэрыяламі, а аксама з медытатыўнымі практыкамі. Падчас майстар-класа ўдзельнікі папрацуюць ў крэатыўных тэхніках, пазнаёмяцца з творчасцю знакамітага і ўплывовага беларускага аўтара.

Майстар-класы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (ПЛЯЦОЎКА - пр-т Незалежнасці, 47) а 17-ай гадзіне, уваход вольны.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне: +37517 280-56-08.

Выстава будзе адкрытая для наведнікаў з 7 па 22 кастрычніка 2016 г.

Тэлефон для даведак: (+37517) 280-56-08, (+37517) 288-24-68.

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.