Адукацыя

Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы

  • 23.05.2018
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

У дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм пра знакаміага французскага скульптара Сезара Бальдачыні


Сезар Бальдачыні, як ніхто іншы з мастакоў 20 стагоддзя, карыстыстаўся ў сваёй творчасці самымі разнастайнымі матэрыяламі тых часоў. Трошкі правакацыі, трошкі наіўнасці і шмат розных ноў-хаў дазволілі яму істотна змяніць свет скульптуры. Найвялікшую вядомасць прынеслі яму творы, зробленыя з металічнага лому. У 1960-х гадах ён праславіўся менавіта дзякуючы скульптурам з карпусоў разбітых аўтамабіляў. Мастак карыстаўся сваім імем у якасці творчага псеўданіма - Сезар. І ў ягоны гонар была названа французская кінапрэмія "Сезар". Аўтары фільма "Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы" (рэж. Сандра Паган, 2017) даследуюць ягоныя творчыя дасягненні і распавядаюць гледачу пра незвычайнага чалавека.

Працягласць фільма: 52 хв.
Пераклад: рускія субтытры

Запрашаем вас на прагляд фільма "Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы" і дыскусію 23 мая 2018 г. а 19 гадзіне.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба Blowup БЯСПЛАТНЫ, калі не пазначана іначай.



Старонка падзеі:

https://www.facebook.com/events/628111300854471/

Другія мерапрыемствы
Тэатр Лялечныя спектаклі ў НЦСМ

Запрашаем арганізаваныя школьныя групы у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на лялечныя спектаклі!

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!