Тэатр

спектакль эксперыментальнага тэатра “Галава - Нага” пад назвай “Мова Х”

паводле вершаў сучаснай беларускай паэткі Вальжыны Морт

  • 25.03.2017
  • 17.30;19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Запрашаем 25 сакавіка ў 17.30 і 19.00 у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на спектакль эксперыментальнага тэатра “Галава - Нага” пад назвай “Мова Х” паводле вершаў сучаснай беларускай паэткі Вальжыны Морт.


У гэтым годзе спектакль атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі “Найлепшая эксперыментальная праца” на міжнародным тэатральным фестывалі “Тэатральны Куфар - 2016”

”Мова Х” – гэта спектакль-рытуал. Гледачы запрашаюцца да ўдзелу ў рытуале-прысвячэнні роднай мове. Нарадзіцца разам з мовай, дапамагчы ёй пасталець, развіцца, сустрэцца з перашкодамі і перарадзіцца ізноў.

Аснову рытуалу складзе традыцыйнае тэатральнае кола. Застацца ці вырвацца з гэтага кола - кожны мусіць вырашыць для сябе сам.

Спектакль адбудзецца у НЦСМ (Някрасава, 3).

Кошт: 5 руб.

+375257670902