28 чэрвеня 2017 года а 19 гадзіне ў зале BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэпублікі Беларусь (пляцоўка – вул.Някрасава, 3) у рамках выстаўкі «Мастакі творчага аб`яднання «НЯМІГА-17» адбудзецца творчая сустрэча з легендарным беларускім мастаком Леанідам Хобатавым.
«Нароўні з разнастайнасцю новых відаў постмадэрнісцкага мастацтва навацыі ў творчасці Л. Хобатава адбываюцца ў рамках "мадэрнізацыі" маляўнічай формы, якая застаецца актуальным сродкам эстэтычнай рэфлексіі. Абнаўленне мастацкай мовы і сродкаў выразнасці канцэнтруецца ў творчасці мастака, у першую чаргу, на пластычных задачах. Ён распрацоўвае знакава-сімвалічную сістэму выраза, здзяйсняючы паварот ад апавядальнасці і ілюстрацыйнасці да колерапластычнай арганізацыі твора. Рытм, лінія, пляма, плоскасць, прастора - прыярытэт майстэрства і якасці – застаюцца асноватворнымі прынцыпамі мастака.
У цэлым, у стылявым стаўленні мастацтва Леаніда Хобатава, без сумневу, суадносіцца са скразной для ўсяго ХХ стагоддзі экспрэсіяністычнай тэндэнцыяй. Асацыяцыі з заходнееўрапейскім экспрэсіянізмам зусім відавочныя: прыярытэт выразнасці над маляўнічасцю, актыўная дэфармацыя рэальнасці, імкненне да вострай характэрнасці пластычнай інтэрпрэтацыі натуры, эмацыянальна зараджаны колер. Аднак пры поўным наборы экспрэсіяністычнай лексікі яго работам уласцівыя лірычная танальнасць светаўспрымання, сузіральнасць і вытанчанасць. Гэта экспрэсіянізм без надрыву, болю і напалу ўнутраных перажыванняў аўтара».
Кацярына Ізафатава, мастацтвазнавец,
загадчык аддзелам сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
«Творчасць Леаніда знаходзіцца паміж традыцыяй і нейкімі новымі праявамі. Ва ўсякім разе, мне здаецца, што яго творчасць заўсёды вельмі добра ўплывала на гледачоў. Яно вельмі цікавіла, бо яно нечаканае, авангарднае. У 90-е яго работы выклікалі і спрэчкі, і гутаркі, і жаданне напісаць і растлумачыць, і ўвесці ў нейкія рамкі».
Наталля Шаранговіч, мастацтвазнавец,
дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Уваход на творчую сустрэчу па звычайных квітках НЦСМ.
Леанід Васільевіч Хобатаў нарадзіўся 23.03.1950 ў Речыцы Гомельскай вобласці БССР.
1970 – скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву (зараз – Гімназія-каледж мастацтваў имя І.В. Ахрэмчыка).
1975-1981 – студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (зараз – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне манументальнага жывапісу у прафесара Г.Х. Вашчанкі.
З 1985 – сябра Саюза мастакоў СССР.
1986-2005 – старшыня творчага аб`яднання «Няміга-17».
Займае пасаду намесніка па выставачнай дзейнасці Старшыні Беларускага саюза мастакоў.
Узнагароджаны Медалём Францыска Скарыны.
Персанальныя выстаўкі
1991 – Галерэя Інге Мальтуса. Сабадэль, Іспанія.
1995 – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
1996 – Культурный центр «Альянс Франсез». Сабадэль, Іспанія.
1996 – Галерэя Мар`яны Гшэсер. Брыгслег, Аўстрыя.
2011 – Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Творы мастака знаходзяцца ў сборах Дзяржаўнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Трэццякоўскай галерэі (Масква, Расія), Міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, фондах Беларускага Саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага мастацтва (Сабадэль, Іспанія), а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі, Іспаніі, Канады, Ізраіля, Германіі, ЗША.
У мінулым годзе споўнілася 30 гадоў з дня стварэння «НЯМІГІ-17» (1986-2006) – аднаго з самых яркіх і вядомых на тэрыторыі Беларусі мастацкіх аб`яднанняў, творы мастакоў якога зараз сталі класікай беларускага жывапісу найноўшага часу. Адмова ад выкарыстання прынцыпаў сацыялістычнага рэалізму ў сваёй творчасці згуртавала настолькі розных людзей, што сабраць іх разам мог толькі пошук новага падчас 1980-ых гадоў. Лічба «17» у назве адпавядала 17-му паверху майстэрань па вуліцы Няміга.
Ідэолагам аб`яднання стаў вядомы мастак Альгерд Малішэўскі, які даўно пісаў палотны ў жанры французскага экспрэсіянізма і адрозніваўся ад тагачасных рэалістаў і нават акадэмічных этнасюрэалістаў. Немалую ролю ў навацыях «НЯМІГІ-17» адыграла частковае адкрыццё культурнай «заслоны» – доступ да інфармацыі ў перабудоўным СССР.
Пачынаючы з нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў рэчышчы 1-ай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1920-ых – што захавалася потым ў Міколы Бушчыка і Зоі Літвінавай, Алеся Цыркунова і Алега Маціевіча, група перайшла да экперыментаў ў каларыстычнай і пластычнай мове ў стылістыцы абстрактнага экспрэсіянізма (Анатоль Кузняцоў), фавізма (Леанід Хобатаў), канцэптуальнага, актуальнага мастацтва (Сяргей Кірушчанка), экперыментаў з формай ў Галіны Гаравой і Тамары Сакаловай.
У якасці запрошаных удзельнікаў на выстаўках «НЯМІГІ-17» у розны час пабывалі Аляксандр Салаўёў (Віцебск), Уладзімір Правідохін і Аляксандр Мятліцкі.
Мастакі аб`яднання шмат гадоў маюць шырокае прызнанне і шэраг паслядоўнікаў, але актуальнасць таго, што калісьці сваімі свабодай, колерам і прасторай яны садзейнічалі змяшчэнню «кропкі сборкі» савецкага і постсавецкага фігуратыўнага мастацтва, не выклікае сумневаў.
Прапанаваныя наведвальнікам творы набываліся Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва і яго спадкаемцай Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Выстаўка будзе цікава як даследчыкам, гэтак і шырокаму колу гледачоў. Праект дае ўяўленне аб асаблівасцях станаўлення айчыннага каларыстычнага жывапісу, яго развіцця ў непарыўнаўнай сувязі с агульнаеўрапейскім мастацтвам.
Уваход на творчую сустрэчу па звычайных квітках НЦСМ.
280-56-08
аддзел выставачных залаў НЦСМ