У цэнтры Мінска адкрылась выстава беларускага Далі - Георгія Скрыпнічэнка
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі «Мастак і горад» адбылося ў Мінску 17 траўня ў 18:00. Выстава традыцыйна будзе праходзіць на плошчы Якуба Коласа пад адкрытым небам. Гарадскі праект у гэтым годзе прадставіць працы знакамітага жывапісца Георгія Скрыпнічэнка - знакавай постаці ў айчынным выяўленчым мастацтве. Маштабная выстава на працягу больш за пяць месяцаў будзе адкрыта для жыхароў і гасцей Мінска, а з 20 верасня працягне сваю працу ў Віцебску.
У гэтым годзе выстава «Мастак і горад» прысвечана творчасці Георгія Скрыпнічэнка, беларускага мастака, які стаяў ля вытокаў айчыннага сюрэалізму. Яго працы адрознівае адмысловая манера выканання на мяжы фантазіі і рэчаіснасці, невыпадкова Георгія Скрыпнічэнка часта называюць «беларускім Сальвадорам Далі». У сваіх карцінах мастак выкарыстоўвае вопыт вялікіх папярэднікаў, аднак, ён адмовіўся ад залішняй эпатажнасці, і пісаў свае сюрэалістычныя сюжэты, абапіраючыся на беларускую міфалогію і гістарычны кантэкст. Скрыпнічэнка ніколі не тлумачыў свае творы. Як распавядаў сам аўтар, для яго было важным, каб карціны, поўныя метафар і алегорый, заставаліся для гледача фантастычным рэбусам. Арганізатары выставы запрашаюць усіх жадаючых разгадаць рэбус дзіўных карцін мастака. У Мінску выстава пад адкрытым небам будзе даступная да верасня.
Праект «Мастак і горад» рэалізуецца сумесна з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Як каментуе загадчык аддзела рэкламы і спецыяльных праектаў НЦСИ Захар Дудзінскі: "Задача праекта не толькі знаёміць наведвальнікаў з выдатнымі сучаснымі беларускімі мастакамі, але і дарыць ім свята і трохі здзіўляць. Менавіта таму ў гэтым годзе выбар упаў на такую яркую постаць як Георгій Скрыпнічэнка, якога часта і не выпадкова называюць «беларускім Сальвадорам Далі».
«Мастак і горад» адзін з любімых сярод праектаў банка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Банк ВТБ заўсёды надае асаблівую ўвагу папулярызацыі і развіццю сучаснага беларускага мастацтва. І мы рады, што на працягу многіх гадоў прымаем удзел у праекце, які робіць беларускае мастацтва максімальна даступным»- адзначыў Сяргей Дарашэвіч, намеснік старшыні праўлення банка ВТБ.
Выставачны праект «Мастак і горад» рэалізуецца на працягу 7 гадоў. У 2018 годзе праект пашырыць сваю геаграфію і з 20 верасня мастацкая экспазіцыя работ Георгія Скрыпнічэнка адкрыецца для жыхароў і гасцей горада Віцебска.
Традыцыйна рэпрадукцыі мастака будуць суправаджацца біяграфіяй і тэкставым апісаннем на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай. Уся дадатковая інфармацыя аб праекце размешчана на сайце higminsk.by, дзе будуць выстаўлены карціны мастака, прадстаўленыя на экспазіцыі, з магчымасцю запампоўкі ў якасці шпалер працоўнага стала на кампутар і на мабільную прыладу.
Пяты год генеральным партнёрам экспазіцыі выступіць банк ВТБ (Беларусь). Праект рэалізуе камунікацыйная кампанія «GBS» сумесна з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
*
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да каардынатара праекта Кацярыны Ермаловіч. Моб. тэл: 8029 616 23 09 Е-mail: ekaterina.gbs@gmail.com