Выставы

ВЕКТАРЫ ДЫЗАЙНУ

  • 16.02.2016 - 12.03.2016
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

16 лютага 2016 года а 18-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Вектары дызайну”, якая прысвечана 50-годдзю кафедры прамысловага дызайну з нагоды святкавання 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Выстаўка ўяўляе сабою рэтраспектыўны погляд на ідэі розных гадоў дызайнераў – выпускнікоў кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, і з’яўляецца першай з цыклу юбілейных выставак, прысвечаных святкаванню 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў – вядучая вышэйшая навучальная установа ў галіне дызайнерскай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Пачатак быў пакладзены ў 1965 г., калі ажыццявіўся першы прыём студэнтаў на спецыяльнасць “мастацкае канструяванне”.

У цяперашні час у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў функцыянуе факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На факультэце працуе пяць дызайнерскіх кафедр: прамысловага дызайну; графічнага дызайну; інтэр’ера і абсталявання; касцюма і тэкстылю; тэорыі і гісторыі дызайну. Базавай кафедрай факультэта застаецца кафедра прамысловага дызайну, якая рыхтуе дызайнераў сродкаў транспарту і вытворчасці, вырабаў бытавога спажывання і экспадызайнераў. Спецыялісты, якіх выпускае кафедра, прызначаны працаваць непасрэдна у прамысловасці, ствараць рэчы прыгожыя, зручныя і ў той жа час тэхналагічныя, прыдатныя для масавай вытворчасці. На выстаўцы аб гэтым сведчаць, напрыклад, канцэпт-макеты аўтамабіляў Opelinspira (аўтар Сяргей Рабчык, выпуснік 2014 г.) і RenaultRoadster (аўтар Уладзімір Будзько, выпускнік 2015 г.), выкананых непасрэдна на заводах Opel (Германія) і Renault (Францыя).

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў выпускае шырока адукаванага дызайнера-універсала, валодаючага разам з мастацкім майстэрствам асновамі інжынерных ведаў і, што вельмі важна, навучанага працаваць у складзе творчага калектыву. Падрыхтоўка такога спецыяліста патрабуе глыбіні і цэласнасці працэсу фарміравання прафесійнага светапогляду дызайнера, навуковай строгасці, развіцця творчага мыслення і здольнасці да мэтанакіраванага вобразнага і лагічнага сінтэзу, авалодання арсеналам прафесійных прынцыпаў, метадаў і сродкаў свядомага ажыццяўлення дызайн-даследаванняў, функцыянальна-тэхнічнай і мастацка-вобразнай выразнасці. Вялікая ўвага пры навучанні надаецца патрабаванням рыначных адносін: эрганамічным і эканамічным аспектам дызайну, сувязі дызайну з маркетынгам. Гэтыя задачы паспяхова вырашаюцца, аб чым сведчыць запатрабаванасць выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з боку вядучых прадпрыемстваў краіны, сярод якіх БелАЗ, МАЗ, Амкадор, Атлант, Белкамунмаш, Мінскі вагонарэмонтны завод, Мінскі завод колавых цягачоў, Мотавела, Ізавак і інш.

Я.Ю. Ленсу, кандыдат мастацтвазнаўства

К.Я. Кенігсберг, кандыдат мастацтвазнаўства

У рамках работы выстаўкі адбудуцца дадатковыя мерапрыемствы:

– майстар-клас “Сучаснае праектаванне легкавога аўтамабіля” па выніках стажыроўкі на заводзе “Рэно” (Францыя) Уладзіміра Будзько, выпускніка кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2015);

– творчая сустрэча з Ігарам Салаўёвым, выпускніком кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2003), дырэктарам студыі “solovyovdesign”. Тэма сустрэчы – “Вопыт і асаблівасці працы з замежнымі кліентамі”.

Аб месцы і часе правядзення майстар-класаў і іншых дадатковых мерапрыемствах можна даведацца на інтэрнэт-партале Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў bdam.by.

Інфармацыйная падтрымка праекту: Мінскі тыдзень дызайну (minskdesignweek.com)

Выстаўка працягнецца па 12 сакавіка 2016 г.

2882468, 2805608

аддзел выставачных залаў

Другія мерапрыемствы
11.07.2025 19:00-20:40 Някрасава, 3
Тэатр Спектакль “ИЮЛЬ”

Многоголосие о любви и жестокости.

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!