Тэатр

Віктар Лупасін з новай праграмай “Дзеўчына з метро”

  • 09.09.2016
  • 19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

А мы сустракаем восень і пачынаем наш перфарматыўны сезон з выступа аўтара-выканаўцы Віктара Лупасіна з новай праграмай "Дзеўчына з метро". Наведвальнікі пазнаёмяцца з арыгінальным музычным жанрам гтп-кор у жывым выкананні аўтара, увасобленым у музычным монаспектаклі. У якасці сцэнара спектакля выступаюць аўтарскіе творы выканаўцы, аб’яднаныя у адзіны аповед.

Віктар Лупасін з'яўляецца вядомым дзеячам беларускага авангарду, удзельнікам конкурсаў "Украіна мае талант" і "Х-Фактор". Выканаўца мае тры альбомы і чатыры кліпы, з'яўляецца кінакампазітарам і аўтарам музыкі для кампутарнай гульні. Таксама Віктар выступаў як актор і пісьменнік.

Выразны аўтарскі стыль, не падобны ні на адзін з айчынных твораў мызычнага мастацтва, незвычайная атмасфера сучаснай паэзіі і неадназначная асоба Віктара Лупасіна чакаюць вас 9 верасня, а 19 гадзіне, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3).

Кошт квіткоў – 5 рублёў. Квіткі можна набыць у касе НЦСМ. Заказ і бронь квіткоў па нумару +375 25 767 09 02