Выставка современного искусства
«Возвращение образа. К 130-летию Марка Шагала»
18 апреля 2017 г. в Минске стартует масштабный выставочный проект современного искусства «Возвращение образа. К 130-летию Марка Шагала». Организаторами выставки выступают Министерство культуры Республики Беларусь, Минский городской исполнительный комитет, Национальный центр современных искусств Республики Беларусь при поддержке Белорусского союза художников, Белорусского союза дизайнеров, Белорусской государственной академии искусств.
Марк Шагал был непревзойденным мастером художественных отображений, игры и превращений во времени. В этом проявилось своеобразие его творчества, в котором соединились отзвуки французского авангарда и авторские идиомы со свободными поворотами в пространстве-времени. Экспозиция, посвященная его 130-летию, наследует шагаловский дух игры, репрезентует современноебелорусское искусство с его сложными переплетениями неотрадиционализма, модернизма и новейших визуальных практик, показывает множественность линий белорусской художественной современности.
Выставка «Возвращение образа. К 130-летию Марка Шагала» пройдет на трех площадках и будет работать по 21 мая.
Работы живописи, графики, скульптуры, декоративно-прикладного искусства, концептуальные проекты авторов из Минска и областных городов, произведения известных и молодых художников, студентов Белорусской государственной академии искусств будут представлены в Республиканской художественной галерее «Дворец искусств» (ул. Козлова, 3). В экспозиции также демонстрируются работа Марка Шагала «Влюбленные» из коллекции Белгазпромбанка и, в продолжение поэтики знаменитого мастера, произведения отечественных и зарубежных художников – участников шагаловских пленэров в Витебске, прошедших в 1994, 1997 и 2016 годах, из коллекции Музея Марка Шагала в Витебске. Открытие проекта состоится 18 апреля в 18.00 в залах Дворца искусств.
В выставочных пространствах Национального центра современных искусств будут представлены работы 63 отобранных комиссией художников, которые участвуют в финале конкурса на получение звания лауреата «Национальной премии в области изобразительного искусства». Конкурс проводится в Беларуси впервые, учрежден Министерством культуры и определит победителей в 10 номинациях: живопись, графика, скульптура, декоративно-прикладное искусство, монументальное и монументально-декоративное искусство, арт-дизайн, фотография, молодой художник, новация, критика и искусствоведение. Открытие выставки «Шорт-лист» работ финалистов конкурса состоится 19 апреля в 18.00 в залах Национального центра современных искусств (пр-т Независимости, 47).
27 апреля в рамках ежегодного проекта «Художник и город» в 18.30 откроется выставка «Золотая коллекция», где в виде масштабных репродукций в городском пространстве будут представлены лучшие работы живописи и графики старейших мастеров и наиболее ярких представителей среднего поколения художников из коллекции Национального центра современных искусств.
Церемония награждения лауреатов конкурса «Национальная премия в области изобразительного искусства» состоится 18 мая в 17.00 в Республиканской художественной галерее «Дворец искусств» (ул. Козлова, 3).
Выстаўка сучаснага мастацтва
“Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала”
18 красавіка 2017 г. у Мінску распачынаецца маштабны выставачны праект сучаснага мастацтва “Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала”. Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Марк Шагал быў непераўзыдзеным майстрам мастацкіх адлюстраванняў, гульні і ператварэнняў у часе. У гэтым адбілася своеасаблівасць яго творчасці, у якой злучыліся водгукі французскага авангарду і аўтарскія ідыёмы з вольнымі паваротамі ў прасторы-часу. Экспазіцыя, прысвечаная яго 130-годдзю, працягвае шагалаўскі дух гульні, рэпрэзентуе сучаснае беларускае мастацтва з яго складанымі перапляценнямі неатрадыцыяналізму, мадэрнізму і найноўшых візуальных практык, паказвае множнасць ліній беларускай мастацкай сучаснасці.
Выстаўка“Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала”адбудзецца на трох пляцоўках і будзе працаваць па 21 мая.
Працы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, канцэптуальныя праекты аўтараў з Мінска і абласных гарадоў, творы вядомых і маладых мастакоў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будуць прадстаўлены ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтваў” (вул. Казлова, 3). У экспазіцыі таксама дэманструюцца работа Марка Шагала “Закаханыя” з калекцыі Белгазпрамбанка і, у працяг паэтыкі знакамітага майстра, працы айчынных і замежных мастакоў – удзельнікаў Шагалаўскіх пленэраў у Віцебску, якія адбыліся ў 1994, 1997 і 2016 гадах, з калекцыі Музея Марка Шагала ў Віцебску. Адкрыццё праекта адбудзецца 18 красавіка 2017 г. у 18.00 у залах Палаца мастацтваў.
На выставачных пляцоўках Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў будуць прадстаўлены работы 63 адабраных камісіяй мастакоў, якія ўдзельнічаюць у фінале конкурса на атрыманне звання лаўрэата “Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтваˮ. Конкурс праводзіцца ў Беларусі ўпершыню, заснаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і вызначыць пераможцаў у 10 намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, арт-дызайн, фатаграфія, малады мастак, навацыя, крытыка і мастацтвазнаўства. Адкрыццё выстаўкі “Шорт-ліст” работ фіналістаў конкурсу адбудзецца 19 красавіка ў 18.00 у залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47).
27 красавіка ў рамках штогадовага праекта “Мастак і горад” у 18.30 адкрыецца выстава “Залатая калекцыя”, дзе ў выглядзе буйных рэпрадукцый у гарадской прасторы будуць прадстаўлены лепшыя работы жывапісу і графікі старэйшых майстроў і найбольш яркіх прадстаўнікоў сярэдняга пакалення мастакоў з калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” адбудзецца 18 мая ў 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтваў” (вул. Казлова, 3).