Спецпраекты

Віртуальная выстава, прысвечаная Хатынскай трагедыі “Час памяці”

  • 22.03.2023 - 31.12.2023
  • г. Мінск,
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

“ЧАС ПАМЯЦІ”

ДА 80-ГОДДЗЯ ХАТЫНСКАЙ ТРАГЕДЫІ

22 сакавіка 1943 года 149 жыхароў вёскі Хатынь, у тым ліку 75 дзяцей, былі спалены зажыва альбо расстраляны. Трагедыя Хатыні – сведчанне пра мэтанакіраваную палітыку генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую праводзілі нацысты на працягу трох гадоў акупацыі.

У студзені 1966 года Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі прыняў рашэнне аб стварэнні мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, які павінен быў стаць сімвалам 9 200 знішчаных фашыстамі беларускіх вёсак. Аўтарамі мемарыялу выступілі архітэктары Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, скульптар народны мастак Беларусі Сяргей Селіханаў. Урачыстае адкрыццё комплексу адбылося 5 ліпеня 1969 года.

Народны мастак Беларусі Васіль Пятровіч Шаранговіч у 1985 годзе завяршыў працу над цыклам “Памяці вогненых вёсак”. Каляровыя аўталітаграфіі гэтага цыклу “Хатынскае полымя” і “Мішэнь” захоўваюцца ў зборы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Васіль Пятровіч Шаранговіч (1939–2021) – народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі 1986 года, прафесар. У 1966 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе затым выкладаў і быў рэктарам у перыяд з 1967 па 1997 год. З 1997 па 2009 год займаў пасаду дырэктара Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, у тым ліку ілюстрацыі да кніг Якуба Коласа, Тараса Хадкевіча, Максіма Багдановіча, Адама Міцкевіча і іншых пісьменнікаў і паэтаў. Яго творам уласцівы эмацыянальнасць, вобразнасць, арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, шырокі дыяпазон графічных тэхнік.

1. Народны мастак Беларусі В. П. Шаранговіч.

“Мішэнь” (з цыклу “Памяці вогненых вёсак”).

1979–1985, папера, каляровая аўталітаграфія, 70,7х41 см.


2. Народны мастак Беларусі В. П. Шаранговіч.

“Хатынскае полымя” (з цыклу “Памяці вогненых вёсак”).

1979–1985, папера, каляровая аўталітаграфія, 71х41 см.

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.