Выставы

Выставачны праект Андрэя і Марыны Вярэнічаў «TECHNOLOGIES»

  • 27.11.2018 - 15.12.2018
  • 11:00 - 19:00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

27 лістапада 2018 г. а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Андрэя і Марыны Вярэнічаў «TECHNOLOGIES», на якім будуць прадстаўлены манахромныя і каляровыя творы-тэхнамедытацыі, выкананыя аўтарамі з выкарыстаннем плотэрнага друку і стужкі ORACAL. 

Мастакоў цікавіць пытанне тэхналагізацыі мастацкага працэсу як у момант непасрэднага стварэння твора, так і ў вызначэнні крыніцы натхнення, матывацыі творчасці ўвогуле. Іх творы – гэта сваеасаблівы вынік сімбіоза сучасных лічбавых тэхналогій і абстрактнага мастацтва. Мастакі разумеюць працэс выканання сваіх прац як спантанна-аўтаматычнае, нават рытуальнае дзеянне, скіраванае на увасабленне «існаснага» праз «дададзены элемент» штучнай складаючай. Андрэй Вярэніч прынцыпова працуе ў чорна-белай гаме. Марына Вярэніч аддае перавагу паліхраміі.

Выстаўка працягнецца па 15 снежня 2018 г.

Вярэніч Андрэй Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў 1961 г.
1976-1980 – навучэнец Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава.
1980-1985 – студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
З 1986 – удзельнік мастацкіх выставак.
1986-2003 – выкладчык мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (з 1995 г. – Віцебскі дзяржаўны універсітэт, з 1998 г. – імя П.М. Машэрава) і Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (з 1995 г. – Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт).
У цяперашні час – дацэнт кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта

Вярэніч Марына Пятроўна
Нарадзілася ў 1966 г.
1976-1979 – навучэнка Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава.
1984-1989 – студэнтка мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава.
У цяперашні час – старшы выкладчык «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

   

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.