Выставы

Выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва“Кераміка ночы”

  • 25.10.2016 - 05.11.2016
  • 17.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

25 кастрычніка 2016 года а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр.Незалежнасці, 47, вялікая зала) адбудзецца адкрыццё выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Кераміка ночы” па выніках XIV Міжнароднага пленэра па кераміцы “АРТ-ЖЫЖАЛЬ 2016”, які адбыўся ў жніўні бягучага года ў горадзе Бабруйску пры падрымцы Магілёўскага райвыканкама і Бабруйскага гарвыканкама пад дэвізам “Ад традыцыі да сучаснаці праз вопыт майстэрства”.

Асноўным накірункам пленэра стала вырашэнне пластыцы і колеру ў керамічнай скульптуры, удзельнікі раскрылі ў сваіх работах сваеасаблівыя спецыфічныя прыёмы і спосабы фарміравання керамічнай пластыцы; дэкорную, колернаю і стылявую разнастайнасць. Была зададзена тэма – “Мастацтва як асяроддзе пражывання”. Гэта асноўная тэма рэалізавалася кожным удзельнікам ў межах абавязковага задання па вырабу ў матэрыяле кампазіцыі камернай аб`ёмнай пластыцы насценнага характару.

У рэлізацыі праекта прынялі ўдзел 18 прафесійных мастакоў-керамістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Эстоніі і Славакіі. Кіраўнік пленэра – старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз мастакоў” Валерый Аркадзьевіч Калтыгін.

На базе адпачынку “Вербкі” гасцінічнага комплексу “ФанДОК”, на маляўнічым беразе Бярэзіны 22 жніўня выкананы абпал-начное шоў вогненнай скульптуры В. Калтыгіна “Аква-глюк”.

Выстаўка працягнецца па 5 лістапада 2016 г.


+375296144951

Валерый Калтыгін

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!

Адукацыя Музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне»

Национальный центр современных искусств Республики Беларусь приглашает организованные группы школ посетить музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне».