Выставы

Выстаўка жывапісу Алены Шлегель «Калекцыя ілюзій»

  • 12.05.2021 - 11.07.2021
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

12 мая 2021 г. а 18:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь на Някрасава, 3 адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Алены Шлегель «Калекцыя ілюзій». Праект А. Шлегель пачынае серыю выставак лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва 2020 года.

Прыгожыя аксэсуары жаночага свету, кругазварот прыемных дробязяў разам з выявай свету ідэй аб’яднаны ў жывапісе Алены ў стылістыцы тонкага і далікатнага варыянту «беларускага этнасюррэалізму». Містычны, міфалагічны змест твораў мастачкі зачароўвае гледача якасцю фарбаў, але бачым ў яе любімыя колеры - залацісты, зялёны і чырвоны - лепшае спалучэнне для казачных сцэн. Шлегель мае свой асаблівы, творчы почырк. На працягу 15 гадоў работы аўтара застаюцца аднолькава якаснымі і цікавымі; эстэтыка падачы, малюнак і палітра даўно знайшлі сваіх прыхільнікаў. І не дзіва, што прызнанне дзяржавы - перамога ў намінацыі «Жывапіс» - дасталася менавіта нашай мастачцы.

Шлегель Алена Генадзьеўна
Нарадзілася 16 ліпеня 1965 года ў Мінску.
1980-1984 - Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава. Дыпломная работа - насценны роспіс «Пралог» у фае ММВ імя А.К. Глебава.
1986-1991 - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Дыпломная работа - насценны роспіс «Казка» у сярэдняй школе № 197.
З 1988 - удзел у рэспубліканскіх и міжнародных мастатацкіх выстаўках і праектах.
1989 - сябра маладзёжнага аб’яднання Саюза мастакоў БССР.
1996 - сябра Беларускага саюза мастакоў.
1996-1999 - выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў.
1998 - лаўрэат рэспубліканскай мастацкай выстаўкі «Час. Прастора. Асоба» (2 прэмія ў намінацыі «Жывапіс»). РМГ БСМ, Мінск.
1998 - сябра творчага аб’яднання «Міжнародная гільдыя жывапісцаў».
2004 - сябра творчага аб’яднання «Артэль».
2005 - стыпендыят Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
З 2006 - выкладае на кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
2019 - лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.
2020 - лаўрэат Нацыянальнай прэміі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі «Жывапіс».

Выстаўка працягнецца па 11 ліпеня 2021 г.
Кошт квітка на выставу: 6 р. / 3 р.

     

Больш фота - на старонцы НЦСМ у ФБ: http://facebook.com/ncsmby/posts/1851645931671673

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.