Выставы

Выстаўка керамікі Ірыны Шчаснай «Калекцыя»

  • 12.09.2019 - 29.09.2019
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

12 верасня 2019 г. а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі сучаснай керамікі Ірыны Шчаснай «КАЛЕКЦЫЯ».

«Калекцыяніраванне (ад лацінскага – Collectio) – мэтанакіраванае збіральніцтва, сістэматызаваны падбор і класіфікацыя якіх-небудзь аднародных прадметаў, аб'яднаных па пэўных прыкметах, якія маюць навуковую, гістарычную або мастацкую каштоўнасць. Адрозніваецца ад простага збіральніцтва, якое зводзіцца ў асноўным да бессістэмнага назапашвання тых ці іншых прадметаў».

«Калекцыя ўяўляе сабой групу аб'ектаў, вядомых як яе элементы. Некаторыя калекцыі дазваляюць захоўванне некалькіх аднолькавых элементаў, некаторыя – не».

«Можна смела сцвярджаць, што кожны з нас, нават не ўсведамляючы гэтага, з'яўляецца калекцыянерам. Бо само жыццё ёсць калекцыя. Калекцыя імгненняў, секунд, гадзінаў, дзён, месяцаў, гадоў. Калекцыя непаўторных і важных для нас падзей і ўражанняў ад іх. І, таксама, жыццё – гэта працэс пастаяннага руху і зменаў. Тое, што было каштоўна ўчора – можа сёння страціць у нашых вачах усялякую значнасць.

Чалавечая прырода змяняецца надзвычай павольна і, імкліва ствараючы сёння тэхналагічныя і культурныя змены, мы да іх у поўнай меры не гатовыя. Аднак соцыум не столькі не жадае мяняцца «зусім», колькі не здольны мяняцца «занадта хутка».

Сёння, у часы татальнай тэхнічнай узнаўляльнасці, як ніколі ўзрастае каштоўнасць існавання так званага «арыгінала» – нечага сапраўднага, першароднага, непаўторнага. Не штучнага, а прыналежнага мастацтву.

Адно з самых старажытных мастацтваў – мастацтва керамікі, па-ранейшаму здольна максімальна наблізіць нас да гэтага арыгіналу, бо як і ў мінулыя эпохі яно нясе ў сабе магутную міфалагізаваную метафару, адзіную для ўсіх культур. У акце стварэння любога з яе аб'ектаў заўсёды задзейнічаны такія магічныя першаэлементы, як Зямля (гліна) і Агонь (абпал), Вада (гліна і палівы) і Паветра (творчасць). Кожны прадмет утрымлівае ў сабе і ілюзорную трываласць, і далікатнасць рэальнасці. Ён валодае і унікальнай эстэтычнай якасцю – «прыгажосцю» – як звышзадачай кожного стварэння. Прыгажосць непазьбежна прысутнічае і ў любым арыгінальным творы керамікі.

Вядома, што мастак па сваёй прыродзе – стваральнік новых сусветаў. У кантэксце штодзённай культуры яго і сёння лёгка можна ўявіць, як міфалагічнага ганчара, які здольны «з нічога» стварыць любую рэч і «удыхнуць» у яе жыццё. Магчыма менавіта таму і зараз, ў акружэнні тэхнагеннай рэальнасці, творы мастацтва валодаюць здольнасцю прыцягваць да сябе настолькі моцна, што многія з нас у літаральным сэнсе не ў сілах пазбавіць сябе ад дзіцячага жадання дакрануцца да прадмета, які так яўна ўсхваляваў іх – каб адчуць яго спрадвечнасць, унікальнасць, нязменнасць.

Прапануемая ўвазе гледача «Калекцыя» Ірыны Шчаснай – гэта квінтэсенцыя з формаў, тэхнік, фактур, сілуэтаў і дэталяў, назапашаных аўтарам за апошнія гады. Калі спрабаваць праводзіць паралелі, то па сваёй вобразнасці і філасофскай змястоўнасці «Калекцыя», найбольш блізкая да фундаментальных катэгорый мастацтва Усходу. Адначасова і камерная і манументальная – нічога лішняга і празмернага – «Калекцыя» напоўнена сапраўды дзэнскім спакоем, цішынёй, глыбінёй і вечнасцю японскага Сада Камянёў.

Бачная нам завершанай, «Калекцыя» Ірыны Шчаснай на самай справе не мае рэальных межаў. Простая і лаканічная праектная форма, мэтанакіравана абраная для прэзентацыі экспазіцыі, дазваляе аўтару пры жаданні павялічваць колькасць элементаў агульнай структуры да бясконцасці, дадаючы новыя структурныя элементы – вынаходлівыя, тэхнічна бездакорныя і эстэтычны зачаравальныя сваім нечаканым камбінаваннем каменных мас і шамоту, паліваў і аксідаў, розных відаў абпалу (дымленне, аднаўленне, электра і дроўны) – з таго інструментару керамічнага мастацтва, якім бездакорна валодае Ірына. У сваю чаргу, наведвальнік, умоўна абмежаваны бачнай колькасцю прадметаў, таксама здольны свабодна пашыраць экспазіцыю ў бок ўяўнага, уступіўшы ў дыялог з аўтарам, дазволіўшы сабе любую гульнёвую камбінацыю. Музейная камунікацыя непрадказальна – злучаючы погляд і камбінуючы ў сваім уяўленні розныя бачныя ў прасторы 49 частак кампазіцыі, іх фактуры і колеры, а таксама адгадваючы знакавую сімволіку, звязваючы сэнсы ў камбінацыі і ствараючы свае гісторыі – фармуецца ўласнае светаўспрыманне. У гэтым працэсе просты этап назірання непазбежна пераходзіць у свядомасці ў этап вышэйшага парадку – этап індывідуальнай сістэматызацыі. Як вынік – з судакранання з «Калекцыяй» Ірыны Шчаснай, кожным глядачом непазбежна будзе створана прыватная міні-калекцыя яе мастацтва. Якая і застанецца з ім назаўсёды.

Андрэй Янкоўcкi, мастацтвазнавец


Шчасная Ірына Генадзьеўна

1970 – нарадзiлася ў Беларусi.
1992-1997 – студэнтка Беларускай акадэмii мастацтваў. Факультэт дызайну i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спецыяльнасць «Керамiка».
З 1990 – удзельнік мiжнародных i рэспублiканскiх выставак у галiне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (Беларусь, Расiя, Украiна, Польшча, Швейцарыя, Германiя).
З 1997 – удзел у мiжнародных керамiчных пленэрах «Арт-Жыжаль», «Керамiка-Раку», «Вогненныя пiсьмёны» (Беларусь, Украiна, Расiя).
1998 – Лаўрэат у намінацыі «Кераміка» на рэспубліканскай мастацкай выстаўцы «Час, прастора, асоба», РМГ БСМ.
З 2000 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
2000 – Лаўрэат у намінацыі «Кераміка» на рэспубліканскай мастацкай выстаўцы «Новыя імёны», РМГ БСМ.
2004 – Лаўрэат Спецыяльнага прыза Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый на рэспубліканскай мастацкай выстаўцы «Падарожжа», РМГ БСМ. – Стыпендыя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
2013 – Лаўрэат у намінацыі «Прафесіяналы» катэгорыі «Наватарства», лаўрэат у катэгорыі «Прыз глядацкіх сімпатый» на II Рэспубліканскай трыенале беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Белартдэка-2013» у Мінску.
2016 – Лаўрэат в намінацыі «Арт-Аб`ект» (1 месца) на III Рэспубліканскай трыенале беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Fuctum est Fuctum» у Мінску.
2017 – Фіналіст конкурса на атрыманне звання лаурэата «Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва«, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Жыве i працуе ў Мiнску.


Выстаўка працягнецца па 29 верасня 2019 г. па адрасу: праспект Незалежнасці, 47.
Час працы: аўторак-нядзеля з 12:00 да 20:00.
Работа з арганізаванымі школьными групамі з 11:00.
Выхадны: панядзелак.
Каса: +375 (17) 242-78-14.
Інфармацыя: +375 (17) 235-03-32.

     

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.