21 красавіка па 10 чэрвеня 2014 года ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Цэнтра сучасных мастацтваў у рамках правядзення Чэмпіянату свету па хакеі працуе выстаўка сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”.
Упершыню ў Мінску! Унікальная мастацкая падзея! Увесь беларускі авангард XX стагоддзя і самыя яркія эксперыменты беларускіх мастакоў ХХІ стагоддзя: інтэрактыўныя праекты, арт-абъекты, інсталяцыі, жывапіс, графіка, скульптура, фота, дызайн, відэа-арт.
Выстаўка адбываецца на трох пляцоўках:
Праект “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”– будынак на праспекце Пераможцаў, 14; Час працы: 11.00 - 21.00 - штодня, з 8-26 мая: 11.00 - 22.00 - штодня.
Прадстаўлены інтэрактыўны праект для шырокай аўдыторыі закліканы распавесці гледачам аб новых формах і актуальных тэндэнцыях у сучасным мастацтве. У экспазіцыі выстаўкі аб’яднаны мастакі, дызайнеры, фатографы з розных рэгіёнаў Беларусі, паказаны жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы, арт-аб’екты, інсталяцыі, відэа-арт, дызайн, фота, а таксама лепшыя мастацкія праекты апошніх дзесяці гадоў, такія як: “Тапаграфіка”, “H2O”, “Тэхна-арт”, “Ліхтарт”, “Пастулат”, Маскоўскае біенале: Арт-праект “Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу”, і такія знакамітыя на ўвесь мастацкі свет імёны: Валерый Калтыгін, Юрый Якавенка, Уладзімір Цэслер, Валянцiна Шоба, Сяргей Грыневіч, Кацярына Сумарава, Руслан Вашкевіч, Аляксандр Некрашэвіч, Зоя Луцэвіч, Жана Капустнікава, Антаніна Слабодчыкава, Аляксандр Грышкевіч, Канстанцін Селіханаў, Андрэй Шчукін, Аляксей Хацкевіч, Уладзімір Парфянок, Сяргей Ждановіч, Марына Бацюкова і шмат іншых.
Праект “Сто гадоў беларускага авангарда” – Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. (Праспект Незалежнасцi, 47). Час працы: 11.00 - 21.00, выходны: нядзеля, панядзелак, з 8-26 мая: штодня.
Дадзены праект прадстаўляе авангардныя аб’яднанні ХХ стагоддзя, творчасць мастакоў-нонканфармістаў. На аснове розных калекцый (прыватныя і дзяржаўныя) праект фіксуе разнастайнасць мастацтва дадзенага перыяду. Гэта своеасаблівая спроба выбудаваць храналогію і прадставіць авангардныя аб’яднанні ХХ стагоддзя, інтэрпрэтаваць паняцці авангарда – як неад’емнай часткі беларускага мастацтва. На выстаўке Вы маеце ўнікальную магчымасць пабачыць працы, пачынаючы з 1910-ых гадоў і заканчваючы працамі нефармальных аб’яднанняў 1980-90-мі гадамі, якое перастала быць падпольным. У асноўным мастакі гэтага перыяду імкнуліся аднавіць перапыненую сувязь з класічным авангардам пачатку ХХ стагоддзя. Вы можаце мабыць працы аўтараў, якія самабытна сцвярджалі каштоўнасць кожнай творчай асобы, яе вопыту ідэнтыфікацыі, яны гаварылі пра ўнутранае, інтымнае, аддаючы перавагу не грамадскаму, прыватнаму. Прадастаўлены працы аўтараў: Фернан Лежэ, Ізраіль Басаў, Роберт Генін, Аляксандр Ахола-Вало, Надзея Хадасевіч-Лежэ, Яфім Раяк, Георгій Скрыпнічэнка, Вольга Сазыкіна, Артур Клінаў, Уладзімір Акулаў, Канстанцін Гарэцкі, Віктар Пятроў, Уладзімір Лапо, Сяргей Кірушчанка, Зоя Літвінава, Леанід Хобатаў, Галіна Гаравая, Аляксей Жданаў, Фёдар і Ігар Кашкурэвіч, Валерый Шчасны, Наталля Залозная і іншыя.
Праект “Мастак і горад. BelART.by”– адкрытая пляцоўка на плошчы Якуба Коласа. Працуе кругласутачна.
На плошчы Якуба Коласа ў Мінску вось ужо трэці раз працуе выстаўка рэпрадукцый з праекта “Мастак і горад. BelART.by”. Сёлета ён прысвечаны беларускім мастакам і прэзентуе жывапіс і графіку айчынных аўтараў, прадстаўленых у калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!