Выставы

Выстаўка жывапісу, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння знакамітага мастака Поля Гагена

  • 19.01.2018 - 17.02.2018
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

З 19 студзеня 2018 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэпублікі Беларусь (пляцоўка – вул.Някрасава, 3) пачне работу выстаўка жывапісу, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння знакамітага французскага мастака Поля Гагена з музейнай калекцыі Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

У наш хуткі час сапраўды каштоўнай і вартай ўвагі выглядае творчасць мастакоў, без якіх існаванне найноўшых стыляў мастацтва было б проста немагчымым. З фондаў Нацыянальнага цэнтра былі выбраны лепшыя ўзоры жывапісных твораў, аўтары якіх у сваім светапоглядзе, манеры выканання адпавядаюць прынцыпам, закладзеным заснавальнікам стылю мадэрн Полем Гагенам (1848 – 1903).

Уплыў рускай школы акадэмічнага жывапісу злучыўся на Беларусі з уплывам мадэрну. Гэта і Міхась Філіповіч (1896 – 1947), якога звалі «беларускім Гагенам» і эпічны жывапіс Міхася Сеўрука (1905 – 1979), работы мастакоў і выкладчыкаў Хаіма Ліўшыца (1912 – 1994) і Альгерда Малішэўскага (1922 – 1989). Постімпрэсіянізм і сімвалізм апынуліся ў рамках «зразумелага» савецкаму гледачу, і ў мастацкіх навучальных установах савецкага часу, напрыклад, 1980-ых, можна было паспрабаваць сабе ў гэтых накірунках.

На выстаўцы прадстаўлены партрэты аўтарства Ліліі Красковай і Уладзіміра Гоманава, краявіды Віктара Цвіркі і Міхася Рагалевіча, Дзмітрыя Алейніка, Мікалая Казакевіча і Пятра Крохалева, а таксама Леаніда Шчамялёва і Леаніда Хобатава; нацюрморты Ядзвігі Радзялоўскай, Валяр’яны Жолтак і Раісы Кудрэвіч, работы творчай дынастыі мастакоў Ціхановічаў, Васіля Чайкі, Міхася Чэпіка і шмат каго іншых.

Значная частка «беларускага авангарда 1980 – 1990-ых» знаходзілася абсалютна ў рамках «гагенаўскага» стылю, прыкладам чаму з’яўляюцца творы вядомага нонканфарміста Уладзіміра Акулава.

Эжэн Анры Поль Гаген (Eugène Henri Paul Gauguin (7 чэрвеня 1848 — 8 мая 1903) — французскі жывапісец, скульптар-кераміст і графік.

Сумесь этнічных элементаў французскіх Брэтані і Палінэзіі з японскім уплывам, спрошчанай манеры пісьма з яркімі паўдзённымі колерамі атрымалі назву «сінтэтызм» — стыля мастака.

Выявы бачнага і небачнага свету, сінтэтызм Гагенасталі грунтам эстэтыкі парыжскай групы «Набі», крыніцай французскага адгалінавання мастацкай плыні МАДЭРН.

З 1906 года, пасля пасмяротнай выстаўкі ў Парыжы імя і творчасць Гагенапаступова набываюць сусветную вядомасць.

У 2015 годзе невядомы з Дзяржавы Катар набыўтвор Поля Гагеназа трыста мільёнаў долараў – карціна«Калі вяселлестала самой дарагой у свеце.


Выстаўка працягнецца па 17 лютага 2018 года.

280-56-08

аддзел выставачных залаў НЦСМ

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.