2 жніўня 2016 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – вул. Някрасава, 3) пачне работу выстаўка жывапісу з фондаў НЦСМ РБ «БЕЛАРУСКІ ЛАНДШАФТ».
У гэтыя спякотныя дні запрашаем убачыць дасягненні беларускага выяўленчага мастацтва ў сусветна вядомым жанры, атрымаць асалоду ад прыгажосці роднай прыроды.
Ландша́фт (ням. Landschaft, від мясцовасці, ад Land — зямля и schaft — суфікс, які выражае ўзаемасувязь, узаемазалежнасць). Даслоўна можабыць перакладзены як «вобраз краю». Ландшафт вырашаецца згодна мастацкім накірункам, у якіх працуюць аўтары, але асноўныя прынцыпы не змяняюцца з часоў з`яўлення тэорыі перспектывы. Максімальнае абагульненне яго можна заўважыць у дзяржаўных сцягах шматлікіх краін.
У тых, хто аднойчы ўбачыў нашу зямлю, засталася ў сэрцы прыгажосць беларускай прыроды, бясконцыя лясы, азёра і рэчкі, якія пераходзяць у блакітнае неба, якое мяняецца з хуткасцю прыбрэжных краін. Праходзіць час, з`яўляюцца новыя пакаленні, а веліч беларускага ландшафта застаецца спрадвечным “фонам” нашага жыцця. Распаханыя палі, архітэктурныя матывы, святы і будні адлюстраваліся ў шматлікіх палотнах мастакоў, каштоўнасць твораў якіх з тягам часу ўзрастае – сучаныя тэхналогіі і тыражнасць робяць прафесійны краявід дарагім рарытэтам.
Творы ў жанры краявіда, якія набываліся і прымаліся ў падарунак з 1990-ых гадоў Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва, а цяпер Нацыянальным цэнтрам, складаюць залаты фонд беларускага мастацтва. Беларусь знакаміта дзвумя тыпамі краявіду – выкананым у “суровым стыле” і больш новым, лірычным пейзажам, які, разам з кніжнай графікай, і стаў візітнай карткай краіны.Сустракаецца і абстрактны, геаметрычны пейзаж, націск у якім робіцца на каларыстычнае вырашэнне палатна.Даўно вядомы гледачам прозвішчы Віктара Вярсоцкага (1923-2004), Канстанціна Харашэвіча (1927-2013),Міхаіла Рагалевіча(1932-2010), шмат краявідаў бачым і ў майстроў сюжэтна-тэматычнай карціны Гаўрыіла Вашчанкі (1928-1914), Уладзіміра Тоўсціка. Каларыстаў прадстаўляюць ЛеанідХобатаў, Мікалай Бушчык, Аляксандр Салаўёў і Алег Скавародка. Незвычайна выглядае экспрэсіянізм Сяргея Балянка і Сяргея Пілата.
Бушчык М.У. Светлая ноч. 1983.
Вашчанка Г.Х. Прадчуванне.1990.
Вярсоцкі В.І. Да вечара. Рака Сула. 1999.
Касцючэнка В.К. Змрок белага дня.1996.
Харашэвіч К.І. Першы снег.2000.
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!