Выставы

Выстава «Абуджаны анёл Валерыя Дзевіскібы»

  • 24.09.2019 - 20.10.2019
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 281–74–79
  • Тэл. +375 17 242–78–14

З 24 верасня па 19 кастрычніка Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на вул. Някрасава, 3 прадстаўляе выставу «Абуджаны Анёл Валерыя Дзевіскібы». Адкрыццё выставы адбудзецца 24 верасня ў 18:00.

Выстава ладзіцца мастаком Міколай Купавай.

Гэты доўгачаканы праэкт мае мэту распавесці пра творчую спадчыну Валерыя Дзевіскібы. Шмат твораў мастак прысвяціў і сучаснікам, беларускім дзеячам літаратуры і мастацтва, сярод якіх пісьменнік У. Караткевіч. Упершыню творы беларуска-латвійскага мастака з розных калекцый экспануюцца як адна выстава, а яго імя вернецца на Радзіму і прагучыць для беларускага наведвальніка.

Мікола Купава – вядомы беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык. За мастацкае аздабленне энцыклапедычнага даведніка «Францыск Скарына і яго час» (1988) узнагароджаны дыпломам і медалём імя Францыска Скарыны. Лаўрэат прэміі Беларускага Фонда Тадэвуша Касцюшкі. Пераможца конкурса «Вечныя гарады» і ўзнагароджаны паездкай у Рым. Браў удзел болей як у 80 нацыянальных, персанальных і міжнародных выставах.

Сяргей Панізьнік, паэт, перакладчык, кавалер медаля Францішка Скарыны, уладальнік Ганаровай граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, кавалер Ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі, Дыпламант міжнароднага літаратурнага конкурсу ЮНЭСКА «Сустрэча двух сусветаў».

«Газета «Культура» (№47, 25 лістапада – 1 снежня 2000 г.) яшчэ пры жыцці мастака змясціла мой артыкул «Анёл-абаронца Валерыя Дзевіскібы». Узгадвалася там і перапіска з гомельскім творцам. З 1992 года прытулкам сям’і Дзевіскібаў стала Новая Мільча пад Гомелем, дзе, як пісаў мне Валерка, працаваў на сваім паддашку, даваў першыя навыкі малявання гомельскім школьнікам.

Свой допіс 2000-га года ў газеце «Культура» я закончыў такімі радкамі: «Хочацца, каб людзі ведалі, што ёсць у Валерыя-Лявонта добры Анёл, які і яго сябрам пры нагодзе лагодна ўзмахвае ахоўнымі крыламі!» І гэты добры Анёл ускрыляў створаныя мастаком вобразы Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, М.К. Агінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, С. Манюшкі, В. Цяпінскага, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча. Ажывалі на палотнах Дзевіскібы згадкі пра Старую Рыгу і Слонім, Пінск і Палессе…

15 гадоў прамінае майму спадзяванню, выказанаму ў «ЛіМ»е 10 снежня 2004 года: «З цягам часу сябры таленавітага творцы зладзяць выставу ў памяць Валерыя-Валента Дзевіскібы». І вось апантаны мастак-ратнік Мікола Купава ўзбудзіў з-пад шлема кагорту спадкаемцаў – і сёлета 24 верасня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава творчай спадчыны Валерыя Дзевіскібы. Абуджаны Анёл 24 верасня ўзляціць над харугвамі Менска і прытуліцца да нас крыламі Натхнення – у падзяку і на радасць».

Наведванне экспазіцыі адбываецца па агульнаму квітку ў НЦСМ.


НЦСМ на вул. Някрасава, 3
Час працы: аўторак-субота 12:00 -20:00
Выхадныя: панядзелак, нядзеля
Каса: +375 17 281 74 79
Запіс на экскурсію: +375 17 235 03 32

     

Другія мерапрыемствы
21.10.2019 19.00 Някрасава, 3
Тэатр Спектакль «Москоу Дримин»

Иногда кажется, что все наши проблемы возникают не из-за нас. Виноваты семья, друзья, власть... В желании кардинальных перемен кто-то решается уехать в другой город, страну, на другой континент. Ведь там больше возможностей и никто не помешает начать все заново. Но всегда ли это так? Оказывается, чтобы изменить свою жизнь, стоит всего лишь изменить себя, свой взгляд на мир. Но как это сделать?

23.10.2019 19.00 Незалежнасці, 47
23.10.2019 19.00 Незалежнасці, 47
Адукацыя Лекция «Мамблгор и пост-хоррор. Что происходит с жанровым кино»

Фестивальные и критические успехи фильмов традиционно низких жанров приводят к тому, что в прессе возникают спекулятивные названия новых, не в пример более серьёзных искусственных течений (пост-хоррор, elevated horror, мамблгор). Никита Лаврецкий и его оппонент Алексей Свирский (редактор хоррор-сайта RussoRosso) поделятся личными взглядами на итоги десятилетия в жанровом кино.

24.10.2019 19.00 Някрасава, 3
Тэатр Cпектакль «В открытом море»

Спектакль создан по мотивам пьесы «В открытом море» Славомира Мрожека. Эта комедия абсурда расскажет Вам историю о том, как трое, по воле обстоятельств, оказываются заперты в обществе друг друга. На плоту. Одни в открытом море. В момент, когда запасы пищи подходят к концу, перед каждым из них встает выбор: либо стать жертвой, либо сделать жертвой другого.