Выставы

Выстава Андрэя Скіцёва “Успамінаючы Алену”

  • 28.01.2022 - 20.02.2022
  • 12:00 - 20:00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на выставу Андрэя Скіцёва “Успамінаючы Алену”. Праект, зыходнай кропкай якога стала асоба мастачкі-прымітывісткі Алены Кіш, можна ўбачыць у НЦСМ на пр-це Незалежнасці, 47 з 29 студзеня па 20 лютага 2022 г. Адкрыццё выставы пройдзе 28 студзеня а 18:00.

Мастачка-самавучка Алена Кіш (1889 або 1896 – 1949) хадзіла па беларускіх вёсках і літаральна за ежу і прыстанак на адну ноч распісвала ў сялянскіх хатах саматканыя дываны, увесь час паўтараючы толькі тры сюжэты: “Рай”, “Ліст да каханага” і “Дзева на водах”. У мастачкі не было ні свайго дома, ні мужа з дзецьмі – толькі райскі сад на “маляванках”. Нярэдка яна сустракала папрокі – “гультайка”, “вар’ятка”. Калі пасля вайны яе мастацтва ў вёсках стала не патрэбным, Алена Кіш была вымушана галадаць, і ў выніку стваральніца “дзеваў на водах” скончыла жыццё самагубствам, патануўшы ў рацэ.

Праект Андрэя Скіцёва – гэта разважанне пра сілу і бяссілле. Сад Алены Кіш у ім становіцца інтымна-асабістай прасторай мужчыны нашых часоў і самога мастака. Сад –драматычная часавая дыстанцыя, якая аддзяляе сучаснага беларускага мастака ад міфічнай Алены: тут ён абкружаны яе сімваламі, заражаны яе аскетызмам і пакутніцтвам як стратэгіяй мастака і чалавека, асуджаны жыць у пасляслоўі яе гісторыі.

Наратыў праекта разгортваецца вакол гіпатэтычнага каханага, якому дзяўчыны, створаныя рукой Алены Кіш на “маляванках”, дасылаюць лісты, перадаючы іх фантастычным птушкам, нібыта паштальёнам. Падчас вайны “маляванкі” на сюжэт “Ліст да каханага” былі надзеяй для самотных сялянак.

Праект Андрэя Скіцёва паказвае маскуліннасць з нязвыклага для беларускага мастацтва ракурсу – мужчынскія персанажы тут эмацыянальныя і ўразлівыя, надзеленыя сілай і захопленыя бяссіллем.

На сённяшні дзень захавалася толькі дванаццаць “маляванак” Алены Кіш – столькі ж работ Андрэй Скіцёў уключыў у свой праект.

НЦСМ на пр-це Незалежнасці, 47

Серада-нядзеля: 12.00-20.00

Кошт квітка: 6 р. (поўны) / 3 р. (ільготны)

Інфармацыя: +375 17 399-09-78, +375 17 235-03-32

Каса: + 375 17 242-78-14

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!