Выставы

Выстава “Ідэалы авангарду. Творы з калекцыі Андрэя Плесанава”

  • 12.11.2021 - 05.12.2021
  • 12:00 - 20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

12 лістапада а 18:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на адкрыццё выставы “Ідэалы авангарду. Творы з калекцыі Андрэя Плесанава”.

Калекцыя, сабраная Андрэем Плесанавым, – феномен у беларускай арт-прасторы. Яна з’яўляецца найбольш значным зборам беларускага авангарду 1980-1990-х. Пры гэтым Плесанаў не проста калекцыянаваў работы мастакоў-авангардыстаў, ён быў непасрэдным удзельнікам тых бурных трансфармацый, якія ўзарвалі беларускае мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя, сябрам і паплечнікам андэграўндных мастакоў і, вядома, адным з іх.

Быўшы надзвычай энергічным і прадпрыемлівым чалавекам, Андрэй Плесанаў знаходзіў спосабы актыўна падтрымліваць авангардных мастакоў, замаўляў у іх работы для сваіх калекцыйных серый, набываў палотны і фарбы, арганізоўваў выставы, у тым ліку тыя, што сталі ключавымі ў гісторыі беларускага мастацтва – “Майстэрня мастака”, “На Калектарнай”, “Перспектыва” (усе 1987 г.), збіраў карціны і абяцаў авангардным мастакам вялікую будучыню.

Час пацвердзіў яго перакананні – “эпічнымі героямі” ў гісторыі беларускага мастацтва сталі Аляксей Жданаў, Генадзь Хацкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Акулаў і многія іншыя мастакі авангарду 1980-1990-х гг., якія адкрыта супрацьпаставілі сябе “афіцыйнаму” мастацтву і выракаліся яго “агульнапрынятых” тэм і эстэтыкі, паглыбляліся ў свае суб’ектыўныя адчуванні і папросту жылі мастацкімі эксперыментамі, якія раней былі не магчымымі, адстойвалі права на мастацкую аўтаномнасць – не гулялі па чыіх-небудзь правілах, а прыдумвалі свае.

Выстава ў НЦСМ прадстаўляе невялікую частку калекцыі Андрэя Плесанава і прызвана надаць імпульс вывучэнню і асэнсаванню як самой калекцыі, так і асобы калекцыянера. У адрозненне ад эклектычных музейных збораў, прыватная калекцыя Плесанава з’яўляецца цэласнай і адлюстроўвае яго асабісты погляд на падзеі ў беларускім мастацтве 1980-1990-х гадоў. Безумоўна, Андрэй Плесанаў і яго калекцыя адыгралі выключна важную ролю ў захаванні спадчыны беларускага авангарду.

Менавіта ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва – папярэдніку НЦСМ – у 2010 годзе куратаркі Вольга Архіпава і Вольга Рыбчынская арганізавалі выставу “Беларускі авангард 1980-90-х” з калекцыі Андрэя Плесанава, якая адыграла важную ролю ў канстытуяванні і асэнсаванні феномена беларускага неафіцыйнага мастацтва. Цяперашняя выстава ў НЦСМ з’яўляецца прысвячэннем унікальнаму чалавеку Андрэю Плесанаву, які пайшоў з жыцця ў 2021 годзе. Паралельна ў НЦСМ на пр-це Незалежнасці, 47 праходзіць выстава “Беларускі Аванграўнд”, якая акцэнтуе ўвагу на сумесных праектах НЦСМ і Андрэя Плесанава, рэалізаваных цягам апошніх гадоў, а таксама прадстаўляе куратарскае бачанне яго калекцыі.

Выстава “Ідэалы авангарду. Творы з калекцыі Андрэя Плесанава” працягнецца ў НЦСМ на Някрасава, 3 па 5 снежня 2021 года.

НЦСМ, вул. Някрасава, 3

серада-нядзеля: 12:00-20:00

Кошт квітка: 6 р. / 3 р. (поўны / ільготны – агульны квіток на ўсе выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)

Інфармацыя: +375 17 399-09-78, +375 17 235-03-32

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!