Выставы

Выстава «Філасофія вобраза»

  • 09.04.2021 - 23.04.2021
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Выстава «Філасофія вобраза» | Cтужка падзей

9 красавіка а 18:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё выставы «Філасофія вобраза». На выставе будуць прадстаўлены скульптурныя творы Дзмітрыя Аганава і графічныя аркушы Лізаветы Пастушэнка. Выстава арганізавана ў межах фестывалю скульптуры Беларускага саюза мастакоў.

Дзмітрый Аганаў, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і пленэраў, прадставіць ключавыя творы, якія характарызуюць пэўны творчы перыяд аўтара. Перыяд, прысвечаны асэнсаванню і творчай рэмінісцэнцыі еўрапейскіх міфаў, рэлігіі і гісторыі - працэсаў, якія ствараюцца, асэнсоўваюцца і пераўтвараюцца чалавекам. Вобразы - лаканічныя або, наадварот, выкананыя ў вытанчанай пластыцы - утойваюць складаныя і глыбокія па сэнсе і інтэрпрэтацыі ідэі. Шмат якія з іх апелююць да назапашаных ведаў і вопыту гледача. Галоўнай дамінантай твораў Дзмітрыя Аганава можна вызначыць дуалізм чалавечага свету: безупыннае ўзаемадзеянне, саперніцтва і спалучэнне матэрыяльнага і фізічнага, жаночага і мужчынскага, разбуральнага і стваральнага пачаткаў.

Беларускі скульптар Дзмітрый Аганаў нарадзіўся ў 1976 г. у горадзе Наваполацку ў сям’і вядомага архітэктара і скульптара Льва Аганава. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры.

Графічныя аркушы Лізаветы Пастушэнка дапаўняюць і лагічна працягваюць «філасофскі аповед» скульптурных вобразаў Дзмітрыя Аганава. У сваіх творах мастачка адлюстроўвае метафізічнасць свету, свае разважанні пра жыццё і чалавечыя ўзаемаадносіны. Лізавета Пастушэнка, сябра Беларускага саюза мастакоў, разнастайна ў творчасці: ад ілюстрацый і эстампаў да анімацыі. Сярод асноўных творчых работ мастачкі: серыя графічных аркушаў «Летняе падарожжа» (2009), «Кашэчы каляндар» (2009-2010), серыя пастэлей «Вандроўка да поўдня» (2011).

Творчая дзейнасць мастачкі адзначана дыпломам у нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» за аўтарскі паэтычны зборнік «Хто ёсць Хто» (2019), дыпломам у намінацыі «Графіка» ў межах праекта «Мастацтва і медыя супраць гендэрных стэрэатыпаў» (2019).

Выстава «Філасофія вобраза» працягнецца па 23 красавіка 2021 г.

Кошт квіткоў: 6 р. / 3 р. (поўны/ільготны - агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 281-74-79
Інфармацыя: +375 (17) 399-09-78, +375 (17) 235-03-32

     

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.