Выставы

Выстава фотаздымкаў Саўлюса Журы «Віленскія гарызонты»

  • 07.02.2020 - 23.02.2020
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасцi, 47), запрашае Вас у перыяд з 07 па 23 лютага наведать Выставу фотаздымкаў Саўлюса Журы «Віленскія гарызонты».

Не так проста патлумачыць сабе і іншым, што такое «мой горад», – прасцей паказаць. Аднак, кажучы пра яго фатаграфію, важна зразумець адну рэч – аб’ектыўнай, бачнай для ўсіх па-аднолькаваму гарадской прасторы няма. Існуюць толькі індывідуальныя кагнітыўныя карты нашага руху. Мы рухаемся не столькі па архітэктурных прасторах, колькі па ўяўных шляхах, рухаемся тактыльна, кіруючыся звычкамі і бачнымі толькі для нас знакамі. Добры фатограф ведае: тое, што бачна – няпраўда. Як толькі мы нараджаемся, нас паглынае гарадская прастора, яе перспектывы і маштабы, яе вобразы і пахі, гукі, што яна фармуе, і звінячая цішыня, тупыя плоскасці і фатальныя праёмы.

Спытайце ў Саўлюса Журы, дакладней, выйдзіце з ім ранкам ці ўвечары ў аблюбаваныя фатографам мясціны горада Вільнюса, у якіх за будынкамі, за дымам, за застылым ад холаду небам ён бачыць прароцкія знакі. У іх няма віленскіх вежаў, але ёсць гукі званоў, што даносяцца з іх, няма вуліц, але чуецца пагрозлівы гул транспарту.

Горад – гэта шматгаловы жыццяздольны жыхар прырэчча, які хрыпіць, шыпіць, спіць і святкуе. Яго можна на кароткі час прыручыць, зразумець адну, другую асаблівасць яго характару, але не больш за тое. Таму Саўлюсу, як і мноству фатографаў, пісьменнікаў, мастакоў, даводзіцца днём, ноччу, зімой і летам ствараць свой Вільнюс, як гісторыю сваіх пошукаў, сустрэч, адкрыццяў. Яна пераменлівая, бо горад заўсёды рухлівы, цьмяны, тактыльны, ён пастаянна знікае з поля зроку, аддаляецца, пільнуе, зрастаецца з рухамі цела, паўтарае іх.

Для Саўлюса Журы важная маляўнічасць Вільнюса, яго самастойнасць. Таму фатограф адхіляецца, падымаецца на хмарачос, глядзіць у далёкую перспектыву і дазваляе гораду на сваіх фотаздымках проста быць. Быць максімальна бачным, самадастатковым, утульна мармытаць свае штодзённыя мантры. Гэта адлегласць павагі і захаплення.

Адкрыццё праекта «Віленскія гарызонты» адбудзецца 06 лютага а 18:00.


НЦСМ пр-т Незалежнасцi, 47.
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ пр-т Незалежнасцi, 47)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Работа з арганізаванымі школьнымі групамі – з 11:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 242-78-14
Інфармацыя, запіс на экскурсію: +375 (17) 235-03-32

     

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.