Выставы

Выстава «Гарызонты / HORIZONS»

  • 31.01.2020 - 01.03.2020
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Некрасава, 3), запрашае Вас у перыяд з 31 студзеня па 1 сакавіка наведаць міжнародную выставу «Гарызонты / HORIZONS», дзе будуць прадстаўлены работы трох мастакоў:
Крыштаповіча С.Я. (Беларусь) - выстава «Лінія паветра»: https://drive.google.com/file/d/1S0-vLZ68NRe7UMTvX...
Кузняцова А.А. (Беларусь / Расія) - выстава «Лінія зямлі»: https://drive.google.com/file/d/1qxGyYvLu2vglIEdsv...
Сіняўскага Д.Я. (Беларусь / Іспанія) - выстава «Лінія вады»: https://drive.google.com/file/d/1C4jYRNkjA473FmlE4...

Праект «Гарызонты» сваёй асноўнай канцэпцыяй разглядае пагружэнне гледача і ўдзельніка праекту ў сузіранне простых і базавых паняццяў, такіх як: чыстая прастора, глыбіня асяроддзя, лінія гарызонту.

Перагружанасць візуальнай інфармацыяй гарадскога асяроддзя, дзе бязладдзе і хаатычнасць аб'ёмаў і формаў, прымушае наша вока інтуітыўна шукаць адпачынак у назіранні вялікіх плоскасцяў, лаканічных каляровых плям і проста ў сузіранні лініі гарызонту. Лінія гарызонту - гэта заўсёды перспектыва, у розных сэнсах гэтага слова. Адсутнасць гэтай лініі ў поле нашага погляду, як нейкай канстанты, гэтак жа, як і адсутнасць перспектывы ў чалавека, стварае псіхалагічны дысбаланс. Праект «Гарызонты» прыносіць (вяртае) у прастору гарадской галерэі або музея трохі забытыя гараджанамі чыстыя вобразы паветра, зямлі, вады, створаныя з дапамогай графікі ліній і спалучэнняў каляровых плям у жывапісе, а таксама дэманстрацыяй фота і відэа куткоў прыроднага асяроддзя, зробленыя ў розных частках свету.

Выстава праходзіць пры партнёрскай падтрымцы Групы гатэляў «Вікторыя», ТДА «Інтэрлінгва», ТАА «Эмі Інтэрнэшнл», сеткі кавярняў «Перспектыва».

Адкрыццё праекта «Гарызонты» адбудзецца 30 студзеня а 18:00.


НЦСМ вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ вул. Някрасава, 3)
Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Работа з арганізаванымі школьнымі групамі - з 11:00
Выхадныя: панядзелак, аўторак
Каса: +375 (17) 242-78-14
Інфармацыя, запіс на экскурсію: +375 (17) 235-03-32

   

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.