Выставы

Выстава «Колер Беларусі». Да 55-годдзя з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава

  • 06.04.2019 - 16.04.2019
  • 11.00 - 19.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

5 красавіка 2019 г. а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выставы «Колер Беларусi», прысвечанай 55-годдзю з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава.

Урачыстае адкрыццё пройдзе з удзелам су-аўтара экспазіцыі – дызайнера Алены Дашкевіч, куратара выставы – арт-крытыка і журналісткі Любові Гаўрылюк.

Выстава прысвечана фундаментальнай рабоце дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава – кнізе «Колер Беларусі». У межах экспазіцыі будзе прадстаўлена візуальная частка даследавання – аб’екты-носьбіты традыцыйных колераў беларускай культуры.

«Ёсць некалькі прычын для бясконцага – без пафасу!! – звароту да фотаздымкаў і альбому Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусi».

Па-першае, аўтар сам гэтага жадаў: ведаў, што тэма не даследавана, ведаў, што колер мае базавае, карэннае значэнне для светаразумення народа. Культурныя коды, закладзеныя адчуваннямі колеру, павінны, на яго думку, структураваць разуменне чалавекам сябе, свайго месца ў прасторы і сваіх задач у гэтай прасторы. Гэтае ж адносіцца да нацыі, якую Міхал разумеў не правінцыйна, але глыбока ўбудаванай у еўрапейскія каштоўнасці і глабальны кантэкст.

Па-другое, аўтар бачыў выключна прафесійнае значэнне асваення феномену «колер» для дызайнераў. Функцыянальныя задачы і задачы фарматворчасці для яго былі непарыўна звязаны з колерам, з яго паходжаннем і ідэнтыфікацыі ў маўленні – абсалютна канкрэтна, гэта значыць, са словам, часам і месцам, дзе ткалі паясы, фарбавалі дахі, адбельвалі лён. Колер сублімаваў звычаі, вопыт рамёстваў, побытавыя звычкі, што маюць непасрэднае дачыненне да прадметнага асяроддзя. І да сучаснага дызайну як сферы, укаранённай у нацыянальнай культурнай традыцыі.

Трэцяя акалічнасць. Кніга пабудавана такім чынам, што да кожнага яе раздзелу можна звяртацца асобна, неаднаразова і з зусім рознымі мэтамі. Краязнаўчымі і філасофскімі, гістарычнымі, мастацтвазнаўчымі і яшчэ многімі іншымі. Візуальны складнік сацыякультурнай прасторы пры гэтым зусім не сыходзіць на другі план, наадварот, менавіта фармат альбома робіць гэтую акалічнасць відавочнай.

У сілу ўжо гэтых прычын мы назвалі гэтую працу бясконцай – яе патэнцыял цяжка завяршыць межамі і азначэннямі, ён сапраўды – без пафасу – невычэрпны.

І яшчэ. Калі мы кажам «аўтар ведаў», «аўтар разумеў», гэта азначае, што мы абсалютна давяраем гэтаму веданню і разуменню. І гэта вельмі рэдкі выпадак безумоўнага даверу. Нічога падобнага не ўзгадаю».

Любоў Гаўрылюк,
куратар, арт-крытык, журналіст

Работа выставы плануецца з 6 па 16 красавіка 2019 года. Час працы: з 11.00 да 19.00 штодня, акрамя панядзелка.

Кошт білета: поўны – 5 руб., ільготны – 2 руб.

Даведкі па тэлефонам: +375 17 235-03-31, +375 17 243-24-68

   

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.