Выставы

Выстава “Майстэрні часу: Міхаіл Савіцкі і яго вучні”

  • 09.02.2022 - 03.04.2022
  • 12:00 - 20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

У адным з карпусоў, дзе цяпер размешчаны Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, у свой час існавалі Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры на вул. Някрасава, 3, ініцыятарам стварэння якіх стаў легендарны мастак Міхаіл Андрэевіч Савіцкі. Важную частку свайго жыцця Міхаіл Савіцкі прысвяціў педагагічнай дзейнасці і развіццю мастацкай адукацыі ў Беларусі. Савіцкі кіраваў Творчымі акадэмічнымі майстэрнямі жывапісу, графікі і скульптуры да апошніх дзён свайго жыцця, у якіх за час іх існавання прайшлі навучанне больш за 70 маладых мастакоў.


"Рай для мастакоў", "ідэальная сітуацыя" – так сёння кажуць мастакі, якія працавалі тут калісьці. Акадэмічныя майстэрні дазвалялі не клапаціцца пра "матэрыяльнае" і давалі магчымасць засяродзіцца на творчасці і развіцці.

Сёння мы збіраем разам і дэманструем у залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў на Някрасава, 3 творы 9 вучняў Міхаіла Савіцкага, што стажыраваліся ў Творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры. Гэта Аляксандр Суша, Раман Заслонаў, Аляксандр Ксяндзоў, Віктар Альшэўскі, Ігар Бархаткоў, Сяргей Шэмет, Уладзімір Кожух, Уладзімір Ганчарук, Аляксандр Фралянкоў. У экспазіцыі прадстаўлены творы з музейных фондаў НЦСМ, у тым ліку карціна самога Міхаіла Савіцкага “Зніклыя без вестак” (1990). Таксама часткай выставы стане падрыхтаваны НЦСМ відэафільм, прысвечаны Творчым акадэмічным майстэрням, у здымках якога прынялі ўдзел мастакі, што стажыраваліся ў майстэрнях у розныя гады.

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!