Выставы

Выстава літоўскага фатографа Міндаўгаса Ажушыліса «Літва. 999.9»

  • 26.09.2019 - 27.10.2019
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) і Месяц фатаграфіі ў Мінску запрашаюць 26 верасня 2019 г. а 18 гадзіне на адкрыццё выставы літоўскага фатографа Міндаўгаса Ажушыліса «Літва. 999.9».

Міндаўгас Ажушыліс (нар. 1987) – літоўскі фатограф маладога пакалення, які актыўна прадстаўляе сваю творчасць у Літве і за мяжой. У 2014 г. атрымаў ступень магістра фота- і медыйнага мастацтва ў Віленскай мастацкай акадэміі. З 2015 г. – сябра Саюза фотамастакоў Літвы. Разам з выдавецтвам «Культурнае меню» выдаў дзве кнігі. Першая кніга, «Шчасце ў Літве / Happiness in Lithuania» выклікала шмат увагі ў 2012 г. А ў 2018 г. другая кніга, «Літва. 999.9 / Lithuania. 999.9» на фестывалі фатаграфіі PHotoESPAÑA патрапіла ў спіс фіналістаў конкурса найлепшай кнігі фотаздымкаў.

Фатограф Міндаўгас Ажушыліс даследуе нязручныя, крытычныя, аднак асабліва актуальныя тэмы: мужнасць, геданізм, дарожныя аварыі, cілу (бяссілле) іміджу. Яго творчасць неабавязкова ўспрымаць як крытыку капіталізму, спажывецтва, глабалізацыі, правінцыяналізацыі ці нацыяналізму, хоць яе тут шмат. Неабавязкова і паглыбляцца ў дэпрэсію. Больш варта выбіраць крошкі экзістэнцыяльнага золата – нябачныя, але заўважаныя Ажушылісам у сцэнаграфіі літоўскай штодзённасці.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі з трох праектаў аўтара: «Аварыя» («Accident»), «Жыццё пасля смерці» («Afterlife»), «Шчасце ў Літве» («Happiness in Lithuania»).

Выстава будзе доўжыцца на працягу месяца да 26 кастрычніка.


НЦСМ на вул. Някрасава, 3
Час працы: аўторак-субота 12:00 -20:00
Выхадныя: панядзелак, нядзеля
Каса: +375 17 281–74–79
Запіс на экскурсію: +375 17 235 03 32

     

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.