Выставы

Выстава “Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях”

  • 28.12.2023 - 18.02.2024
  • 12:00-20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на адкрыццё выставы “Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях” 28 снежня а 17:30.


У фокусе экспазіцыі – фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў час летняга адпачынку (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва).

Беларускія літаратары часта помняцца па сваіх афіцыйна-сумных партрэтах у школьных падручніках. А калі ўбачыць фота маладых Янкі Брыля ў Неапалі ці Уладзіміра Дубоўкі і Янкі Купалы на пляжы ў Ялце, ці гэта памяняе ўяўленне? Ці зменшыць дыстанцыю паміж чытачом і аўтарам? Ці дазволіць лічыць іх звычайнымі людзьмі і гэтым пацвердзіць словы Максіма Танка: “Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнікамі, а не нейкімі манекенамі”?
Фотаздымкі з мора. “Мора” беларуса (мора рэальнае – з “пацалункамі салонай марской вады” (У.Караткевіч) – ці выдуманае, метафарычнае – “зялёнае мора ржаных каласоў” (Я.Колас) – гэта мара ці ўспамін пра лета, прастору, запоўненую сонцам і яркімі колерамі, прыемны адпачынак. Атмасфера выставы ў НЦСМ дазволіць на час забыцца пра занураныя ў снег шэрыя вуліцы Мінска і патрапіць у свет колераў, летняй цеплыні і радасных эмоцый.

Мы запрашаем глядзець на архіўныя дакументы не толькі як на сведчанні эпохі, жыцця канкрэтных творцаў. Упісаныя ў экспазіцыю, яны становяцца творам фатаграфічнага, так званага “актуальнага”, мастацтва і праз гэта набываюць дадатковую каштоўнасць.

Традыцыйна на выставе будуць прадстаўлены працы беларускіх мастакоў з фонду НЦСМ.

Выстава працягенцца да 18 лютага 2024 года.
НЦСМ, вул. Някасава, 3.
Серада – нядзеля, 12:00 – 20:00.
Кошт квіткоў: 7/3 (поўны/ільготны).
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 235 03 31

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.