Выставы

Выстава “Мы цябе выглядалі з-за шэрых руін...”

  • 04.10.2025 - 02.11.2025
  • 12:00-20:00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Выстава "Мы цябе выглядалі з-за шэрых руін..." па выніках пленэра маладых мастакоў, прысвечаннага святкаванню 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрыецца 3 4 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. 

Гэта ўжо чацвёрты пленэр, які арганізуе НЦСМ па даручэнні Міністэрства культуры з мэтай падтрымкі адоранай моладзі, прэзентацыі таленавітых маладых мастакоў нашай краіны.  За гэтыя гады ўдзельнікі пленэра звярталіся да тэм гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы, генацыду насельніцтва рэспублікі ў гады акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 

Радкі з верша Валянціна Паўлавіча Таўлая, якія гучаць ў назвы выставы, - гэта азнаменаванне веры людзей у перамогу, надзеі на светлую будучыню. Маладыя людзі, якіх ад тых часоў аддзяляе ўжо значны перыяд, паспрабавалі "углядзецца ў гісторыю" і захаваць не толькі боль ад велізарных страт, але таксама пачуццё кахання, адвагу, партрэты герояў, якія аказалі ўплыў на ход вайны, першыя месяцы аднаўлення краіны, яе адраджэнне.  

Тут прадстаўлены і партрэты герояў Савецкага Саюза Мікілая Гастэла, Льва Даватара (Лізавета Янкова), Марыі Кастрычніцкай (Вікторыя Старавойтава), Міная Шмырова (Марына Трус), карціны адраджэння Мінска  (Уладзімір Латуцін, Аляксандра Прыма), "прэзентацыі" першага трактара на заводзе МТЗ  (Антон Вырва), мемарыяльныя комплексы, створанныя ў памяць аб тых падзеях  (Ганна Раманенка, Ганна Садоўская, Аляксандра Чудакова). Мастакі звярнуліся таксама да тэм дзіцячага жыцця на вайне (Марта Шчэрбіч) і  бясконцай матчынай любові (Марыя Кручкова, Ганна Лаўрова). 

У экспазіцыю ўключаны работы маладых мастакоў з папярэдніх пленэраў, якія знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістрычнага музея Рэспублікі Белраусь. 

Адкрыцце выставы адбудзецца 3 кастрычніка ў 16:00. Выстава працягнецца да 2 лістапада 2025 г. 

НЦСМ па адрасе: праспект Незалежнасці, 47.

Серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.

Уваходныя квіткі: 10 р. - поўны/ 4 р. - ільготны.

Другія мерапрыемствы
Спецпраекты Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе

З 01.08.2025 па 14.12.2025 Міністэрства культуры праводзіць на базе дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу “Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь” Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў” у 2025 годзе.

Спецпраекты Конкурс по созданию произведений искусства (государственный социально-творческий заказ 2025 г.)

Министерство культуры проводит республиканский конкурс по созданию в 2025 году произведений изобразительного искусства по государственному социально-творческому заказу.