Выставы

Выстава “Пераадоленне”

  • 13.12.2023 - 11.02.2024
  • 12:00-20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

13 снежня а 17 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы памяці мастака Уладзіміра Лукашыка “Пераадоленне”.

Уладзімір Лукашык пайшоў з жыцця 17 кастрычніка 2023 года пасля доўгай і цяжкой хваробы. Ад яго засталося шмат напрацовак, рэалізаваных праектаў, твораў выяўленчага мастацтва. І гэтыя тонкаадчувальныя нататкі з’яўляюцца люстэркам таго, як ён бачыў свой час.

Уладзімір Аляксандравіч Лукашык нарадзіўся 17 сакавіка 1953 года ў звычайнай працоўнай сям’і. Вучыўся на факультэце архітэктуры політэхнічнага інстытута, а потым вырашыў перайсці на кафедру прамысловага мастацтва цяпер ужо Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе вывучаў тэхнічную эстэтыку (цяпер гэта дызайн). Нягледзячы на дызайнерскую адукацыю, маляванне яго не пакідала на працягу ўсяго жыцця.

Асноўная частка яго работ – дызайн і ілюстрацыі да кніг і артыкулаў. Дызайн кнігі Уладзіміра Лукашыка – гэта строгая сістэма элементаў навігацыі і графікі, якая разбаўляецца тонкімі і філасофскімі малюнкамі. Яго графіка і сапраўды філасофская: у жаночых партрэтах адчуваецца характар кожнай мадэлі, яе настрой; пейзажы выглядаюць безжыццёва прывабнымі, а старадаўнія рэчы нашых продкаў намаляваны дасканала выверана з захапленнем кожнай дэталлю. У любым графічным аркушы бачна рука майстра – аб’ект выкананы з невялікай стылізацыяй, прамым асвятленнем і дробнай праработкай фактуры.

Яго ўлюбленая тэма – коні. Коні на малюнках, конныя спаборніцтвы, пароды і конныя двары – пра ўсё гэта ён мог расказваць без перапынку. І сам меў сваіх фаварытаў – каней з «гарбатымі», як ён гаварыў, насамі. Яны такія і ёсць – ганарлівыя, незалежныя і моцныя. Такая парода выстае ў любых перашкодах лёсу і ўпэўнена пройдзе па малюнку манежа.

У новым стагоддзі Уладзімір Лукашык цалкам пераходзіць на лічбавае маляванне звычайнай камп’ютарнай мышшу. Буклеты, дыпломы і граматы Міністэрства культуры з кветкамі са слуцкіх паясоў, медалі і, канешне, аўтарскія малюнкі – усё гэта намалявана ў віртуальнай прасторы.

Выстава працягнецца да 11 лютага 2024 года.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 7/3 (поўны/ільготны)
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 235 03 31

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»

Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!