Выставы

Выстава «Перасоўная гісторыя: Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах»

  • 06.04.2019 - 16.04.2019
  • 11.00 - 19.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

5 красавіка 2019 г. а 18.00 гадзіне у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выставы «Перасоўная гісторыя: Беларусь на старадаўніх геаграфічных мапах». Праект арганізаваны пры ўдзеле складальніка калекцыі мап і аўтара іх атрыбуцый – дырэктара выдавецтва «Эканомпрэс» Эдуарда Куфцерына. Падчас адкрыцця выставы адбудзецца выступ-прэзентацыя і куратарская экскурсія па экспазіцыі. Сумесна са стваральнікамі Інтэрнэт-сайта imago.by наведвальнікам будзе прадстаўлена міні-выстава выбраных лінарытаў з кнігі Язэпа Драздовіча «Нябесныя бегі»

Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына мінулага, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і прасторах, гісторыях, мовах і культурах – і праз гэта шукаць, разумець, суадносіць і канструяваць сябе ў новых кантэкстах і межах. Халсціны мапаў пагружаюць нас у свет вобразаў, ментальную, духоўна-эмацыйную прастору, у глыбіні нашага падсвядомага – туды, дзе нараджаецца чалавечае «Я» і ягоная культура.

Ключавая мэта праекта – распаўсюджванне новых узораў візуальна-гістарычнай памяці, змяненне спосабаў уяўлення ўласнай традыцыі для далейшага развіцця вобразу Беларусі і беларусаў, іх культурнай і геапалітычнай самаідэнтыфікацыі перш за ўсё на рэгіянальным узроўні. Эстэтычны кампанент праекта звязаны са зменай культурнай прасторы Беларусі, уключэнне ў яе гістарычных геаграфічных мап як элементаў інтэр’еру і дызайну. Выстава «Перасоўная гісторыя» будзе вандраваць па гарадах і мястэчках Беларусі, нагадваючы пра разнастайнасць візуальнага складніка нашай краіны.

Геаграфічныя мапы раздрукаваны з арыгінальных копій з дапамогай лічбавага друку і з захаваннем усіх маштабаў на паперы, якая імітуе фактуру старадаўніх мап. Усе мапы маюць навуковую атрыбуцыю і экспануюцца разам. Укладальнік – Эдуард Куфцерын, навуковы кансультант – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі НАН РБ Алег Дзярновіч.

Работа выставы плануецца па 16 красавіка 2019 года

Кошт білета: поўны – 5 руб., ільготны – 2 руб.

Даведкі па тэлефонам: +375 17 235-03-31, +375 17 243-24-68

   

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.