Выставы

Выстава «Плюс/мінус 100: народныя мастакі-юбіляры»

  • 08.02.2023 - 19.03.2023
  • 12:00 - 20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае 8 лютага на адкрыццё выставы «Плюс/мінус 100: народныя мастакі-юбіляры».


У 2023 годзе культурная грамадскасць Беларусі адзначае юбілеі цэлай плеяды беларускіх мастакоў, якім нададзена высокае званне народага мастака.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў падрыхтаваў паказ жывапісу васьмі мастакоў-юбіляраў, чые творы захоўваюцца ў музейным зборы Цэнтра. Гэта народныя мастакі Беларусі: Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка (90-годдзе з дня нараджэння), Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка (95-годдзе з дня нараджэння), Уладзімір Іванавіч Стальмашонак (95-годдзе з дня нараджэння), Віктар Аляксандравіч Грамыка (100-годдзе з дня нараджэння), Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў (100-годдзе з дня нараджэння), Віталь Канстанцінавіч Цвірка (110-годдзе з дня нараджэння), Яўген Аляксеевіч Зайцаў (115-годдзе з дня нараджэння), Iван Восіпавіч Ахрэмчык (120-годдзе з дня нараджэння).

Экспазіцыя прадстаўляе шырокі тэматычны дыяпазон твораў жывапісу: фальклор, жыццё горада і вёскі, сувязь пакаленняў, вобразы дзеячаў беларускай культуры – гэта і іншае знаходзілася ў полі ўвагі творцаў. Тэматычная разнастайнасць дапоўнена жанравай: партрэты, пейзажы, нацюрморты, тэматычныя кампазіцыі прызначаны прадэманстраваць іх цікавасць да розных праяў жыцця. Варта адзначыць, што 1970–1990-я гады (а большасць твораў, прадстаўленых у экспазіцыі, адносіцца да гэтага перыяду) – час, калі ў беларускім выяўленчым мастацтве межы жанраў не былі настолькі размытымі, як гэта назіраецца сёння, пры гэтым кожная праца малюе вобраз, стыль жыцця ў тую эпоху, ідэал таго часу.

У межах выставачнага праекта наведвальнікаў чакаюць таксама экскурсіі і лекцыі. Падрабязная праграма мерапрыемстваў праекта будзе размешчана на сайце ncsm.by і ў сацыяльных сетках.

Адкрыцце выставы адбудзецца 8 лютага а 16.00.
Выстава прадягнецца да 19 сакавіка 2023 года.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Cр-Ндз,
Кошт квітка: 7/3 (поўны / ільготны)

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.