З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010).
У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла свой пастаянны адрас у новым будынку па вул. Някрасава, 3, у сценах якога і дагэтуль працягвае стварацца сучаснае мастацтва.
У адной з залаў былых майстэрняў будуць экспанавацца творы выпускнікоў розных гадоў, якія зараз захоўваюцца ў калекцыі НЦСМ: Фёдара Драгуна, Алы Няхайчык і Сяргея Шэмета, Сафіі Піскун. Для шырокага круга гледачоў гэтыя творы будуць прадстаўлены ўпершыню.
Асноўнай мэтай майстэрняў было развіццё традыцый нацыянальнага рэалістычнага мастацтва. Аднак унікальнасць Творчых акадэмічных майстэрняў заключалася, перш за ўсё, у тым, што ўнутры ўстановы была створана сапраўдная, эфектыўная сістэма падтрымкі маладых мастакоў.
Усяго ў майстэрнях прайшлі стажыроўку больш за 70 маладых мастакоў. Сярод выпускнікоў вядомыя ў краіне і за мяжой жывапісцы, графікі і скульптары: Уладзімір Кожух, Ігар Бархаткоў, Віктар Альшэўскі, Раман Заслонаў, Павел Кандрусевіч, Аляксандр Ксяндзоў, Аляксандр Суша, Раман Сустаў, Андрэй Якаўлеў, Іван Русачак, Віктар Саўчанка, Уладзіслаў Квартальны, Сяргей Гумілеўскі, Аляксандр Мірончык і многія іншыя.
7 лютага – 18 лютага 2024 года.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў:
9,00 руб. – поўны білет;
6,00 руб. – білет для студэнтаў дзённай формы адукацыі;
4,00 руб. – білет для вучняў школ;
3,00 руб. – білет для пенсіянераў.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 235 03 31
Приглашаем посетить новый совместный проект Института философии НАН Беларуси и НЦСИ цикл лекций в рамках проекта «Наука искусства и искусство науки»
Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!