Выставы

Міжнародны выставачны праект «Родны склон»

  • 28.02.2019 - 30.03.2019
  • 11.00 - 19.00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка Някрасава, 3) запрашае 28 лютага ў 18.00 на адкрыццё новага выставачнага праекта "Родны склон".

"Родны склон" - міжнародны праект, які аб'яднаў 14 аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям'і і роднасных адносін. Фатаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць адлюстраванне, структуру, дынаміку сям'і і "сямейнасці", а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб'ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям'і ў працах фатографаў і мастакоў.

Удзельнікі праекта:
Андрэй Анро / Беларусь
Аксана Веніямінава / Беларусь
Таня Зомер / Іспанія
Андрэй Карачун / Беларусь
Анастасія Маркелава / Расія
Васіліса Паляніна / Беларусь
Дзіта Пепе / Чэхія
Алена Пратасевіч / Беларусь
Вольга Савіч / Беларусь
Юрый Салабай / Украіна
Аляксандра Салдатава / Беларусь
Святлана Станкевіч / Беларусь
Таццяна Ткачова / Беларусь
Максім Швед / Беларусь

Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Алена Пратасевіч.

Арганізатары і партнёры:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Чэшскі цэнтр у Кіеве

Выстава пройдзе з 28 лютага па 30 сакавіка 2019 года.

УЗРОСТАВАЕ АБМЕЖАВАННЕ 18+.

Уваход на адкрыццё 28 лютага вольны.
3 першага сакавіка ўваход на выставу па квітках НЦСМ.

   

Другія мерапрыемствы
Адукацыя Мастер-классы в НЦСИ от художника Руслана Сергеева

Приглашаем наших юных посетителей на мастер-классы от художника Руслана Сергеева!

Адукацыя Музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне»

Национальный центр современных искусств Республики Беларусь приглашает организованные группы школ посетить музейно-педагогическое занятие «Живая память о войне».