Выставы

Выстава «Рукапісы гараць»

  • 06.11.2020 - 06.12.2020
  • 12.00 - 20.00
  • г. Мінск, Незалежнасці, 47
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Выстава «Рукапісы гараць» | Cтужка падзей

З 6 лістапада Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на выставу «Рукапісы гараць» у межах праекта НЦСМ «Сям’я».

Выстава нанова адкрывае імя Алены Шыдлоўскай - мастачкі і паэткі, яркай асобы. У 1970-я яна была адлічана з мастацкай вучэльні. Пасля працавала мастаком-афарміцелем, настаўніцай малявання і беларускай мовы ў вясковых школах, экскурсаводам, актыўна ўдзельнічала ў арганізацыі музея ў в. Дукора. Паэткі рана не стала, і яна не выпусціла аніводнага паэтычнага зборніка, засталіся толькі рукапісы - рукапісы, якія і дагэтуль «гараць». Мастацтва і паэзія Алены неразрыўна звязаныя між сабою.

Усё жыццё Алены Шыдлоўскай, яе светапогляд і творчасць можна апісаць адным словам «бег». Бег, які спальвае ўсе масты, бег як выклік бязлітаснай рэчаіснасці, бег ад уласнага бяссілля штосьці змяніць. Бег - апошні сродак, які дорыць ілюзію здабыцця гармоніі і свабоды. Абвостранае светаадчуванне, чуйнасць да супярэчлівасцей, філасофія канфлікту праходзяць лейтматывам праз усю яе творчасць.

Побач з графікай і жывапісам Алены Шыдлоўскай на выставе прадстаўлены творы Ігара Кашкурэвіча, які быў яе мужам, і дачкі Агніі Кашкурэвіч.

Выстава паказвае Алену Шыдлоўскую як вобраз і адлюстраванне часу і асяроддзя 1970-х гадоў. Шэраг навучэнцаў мастацкай вучэльні, аб’яднаныя вялізным жаданнем творчасці і прагай да новага мастацтва, утварылі сяброўскае кола мастакоў, неад’емнай часткай якога была і Алена Шыдлоўская. Сяргей Малішэўскі, Віктар Саўчанка, Сяргей Крыштаповіч - выстава дасць магчымасць убачыць раннія, эксперыментальныя работы гэтых вядомых мастакоў і даведацца, якой была студэнцкая «арт-сям’я» 1970-х.

Творы ў экспазіцыі прадастаўлены мастакамі, калекцыянерам Андрэем Плесанавым і Беларускім саюзам мастакоў.

«Рукапісы гараць» - другая выстава ў межах праекта НЦСМ «Сям’я». Першая выстава праходзіла ў 2019 годзе і прадстаўляла работы Сяргея і Святланы Катковых, Зоі і Яна-Вінцэнта Луцэвічаў, Зоі Літвінавай, вучняў Алега Луцэвіча.

Выставу «Рукапісы гараць» можна ўбачыць у НЦСМ на пр-це Незалежнасці, 47 з 6 лістапада па 6 снежня 2020 года.

Кошт квіткоў: 5 р. / 2 р. (агульны квіток на выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на пр-це Незалежнасці, 47)
Час працы выставы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00
Інфармацыя, запіс на экскурсіі:
+375 (17) 235-03-32, +375 (17) 399-09-79

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.