Выставы

Выстава «Шостая лінія. Лінія лёсу»

  • 03.11.2021 - 05.12.2021
  • 12:00 - 20:00
  • г. Мінск, Някрасава, 3
  • Тэл. +375 17 235–03–32
  • Тэл. +375 17 399–09–78

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на адкрыццё выставы «Шостая лінія. Лінія лёсу», якое адбудзецца 3 лістапада а 17.00 па адрасе вул. Някрасава, 3.

У беларускім мастацтвазнаўстве нефармальныя арт-практыкі беларускіх мастакоў у 1980-1990-х гг. прыцягваюць усё большую ўвагу. Гэты перыяд называюць «беларускім авангардам», падкрэсліваючы сувязь яркіх, неардынарных, часта дыяметральна процілеглых па стылістыцы кірункаў з авангардам пачатку ХХ стагоддзя.

Галерэя «Шостая лінія» – адна з першых у Беларусі галерэй сучаснага мастацтва новага фармату, якая ажыццяўляла сваю дзейнасць у Мінску з 1992 па 1998 г. «Шостая лінія» з'яўлялася найбуйнейшай пляцоўкай эксперыментальнага мастацтва, знаёмячы беларускага гледача з новымі формамі сучасных мастацкіх практык.

На выставе «Шостая лінія. Лінія лёсу» творы з прыватнай калекцыі, заснавальнікам якой стаў Уладзімір Садко, прадстаўляюць творчасць найбольш яркіх мастакоў, якія экспанаваліся ў галерэі.

Уладзімір Акулаў, Канстанцін Гарэцкі, Людміла Русава, Аляксей Жданаў, Артур Клінаў, Валерый Песін, Уладзімір Зленка, Алесь Тарановіч, Цімафей Ізотаў, Віктар Пятроў, Ігар Ермакоў, Антон Шапо, Павел Шапо – усіх іх у 1990-я гг. аб'ядноўвала прастора галерэі «Шостая лінія», у якой стваралася актуальнае мастацтва, фармавалася пляцоўка для смелых творчых выказванняў.

Кожны з прадстаўленых мастакоў пакінуў свой след у культурнай прасторы Беларусі, аднак лёс іх склаўся па-рознаму: хтосьці працягвае сваё творчае развіццё ў рэчышчы сучаснага беларускага мастацтва, хтосьці пакінуў краіну ў канцы 1990-х гг. і знайшоў сябе ў іншых сферах. Некаторыя з мастакоў ужо скончылі свой зямны шлях. Тым больш каштоўная і значная для даследчыкаў і гледачоў творчая спадчына, пакінутая імі.

Экспазіцыя выставы адрозніваецца разнастайнасцю стылістыкі, тэматыкі і знаходак пластычнай мовы. Кола пытанняў, якія хвалявалі аўтараў у 1990-я гг., застаецца актуальным і для сучаснай арт-практыкі.

Куратар выставы – мастацтвазнаўца Алеся Іназемцава.

Выстава працягнецца да 5 снежня 2021 года.

Прадстаўнікоў прэсы запрашаем 3 лістапада а 16гадзіне

НЦСМ, вул. Някрасава, 3

серада-нядзеля: 12.00-20.00

Кошт квітка: 6 р. / 3 р. (поўны / ільготны – агульны квіток на ўсе выставы, якія праходзяць у гэты час у НЦСМ на вул. Някрасава, 3)

Інфармацыя: +375 17 399-09-78, +375 17 235-03-32

Другія мерапрыемствы
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
21.10.2023 31.05.2024 15:00-17:00 Незалежнасці, 47
Адукацыя «АРТ-АЗБУКА в НЦСИ» 8+

Приглашаем детей от 8 до 11 лет в увлекательный мир искусства. Если ваш ребенок любит творить! Если ему интересно, чем печатная графика отличается от оригинальной, если он хочет узнать о современном искусстве и известных художниках, то ждем вас в гости!

Адукацыя Курс «АРТ-АЗБУКА В НЦСИ» 16+

Это курс лекций и творческих занятий, непринужденной беседы и расширения своих познаний об искусстве. Коммуникация с кураторами, художниками, знакомство с их творчеством, приобретение навыка «видеть» картину и раскрывать замысел автора, а также многое другое.